Міліцыя затрымала прэтэндэнта на прэзідэнты Юрыя Шульгана

У Мінску міліцыя затрымала прэтэндэнта на прэзідэнты, «дармаеда ў дэкрэце» Юрыя Шульгана. Пра гэта «НЧ» паведамілі супрацоўнікі ягонай каманды.



Паводле іх словаў, Шульган быў затрыманы сёння зранку на кватэры, дзе ён жыў. Міліцыянты забралі яго з дому і адвезлі ў аддзел міліцыі №1 на вуліцы Карла Маркса. Падставаю для затрымання стала тое, што ў Шульгана, нібыта, маюцца неадбытыя адміністрацыйныя спагнанні.

Юрый Шульган, гісторык па адукацыі, называе сабе "дармаедам у дэкрэце". Ён афіцыйна нідзе не працаваў 15 год. На прэзідэнцкую пасаду ён, як кажа, прэтэндуе з адной мэтай: нарэшце афіцыйна працаўладкавацца. Ягоная кандыдатура была падтрыманая Беларускай партыяй "Зялёныя".

Больш пра Шульгана можна прачытаць ТУТ

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2015-06-19 13:54:36
Cвабоду Юрыю... Дзетачкіну? Не, ШУЛЬГАНУ!



Пацу-Вацу знаю, а "пацаўладкаваца" - гэта як?
  • ВР
  • 2015-06-19 17:47:22
Ну во, адпусцілі ўжо.
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: