Міліцыянты затрымалі «аўто са сцягамі» (абноўлена)

Сёння зранку машыну Дзмітрыя Дзмітрыева, які ездзіць на аўто з бел-чырвона-белымі сцягамі, затрымалі супрацоўнікі ДАІ.

Фота з Фэйсбуку Дзмітрыя Дзмітрыева 


Раней Дзмітрыеву выпісалі штраф за неналежную паркоўку. А сёння зранку да яго машыны прыехалі супрацоўнікі ДАІ з эвакуатарам, хаця аўто было прыпаркаванае належным чынам у належным месцы без парушэння ПДД. Яны заявілі, што ў іх ёсць падазрэнне, нібыта ў машыны Дзмітрыева «перабіты VIN-код».

Дзмітрыева з машынай папрасілі праехаць да УУС Савецкага раёна Мінска. З 10 гадзін раніцы міліцыянты праводзілі дагляд.

Уладальнік  машыны заявіў, што гатовы пацвердзіць легальнасць аўто дакументамі з салону, дзе ён яе набываў. Але міліцыянты на гэта не пагадзіліся і заявілі, што транспартны сродак будзе накіраваны на экспертызу.

Сам кіроўца-патрыёт затрыманы не быў.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: