Мінгарвыканкам не дазволіў акцыю 7 лістапада

Правацэнтрысты не атрымалі дазволу Мінгарвыканкаму на правядзенне жалобнай акцыі 7 лістапада. Арганізатары заявілі, што акцыя ля будынку КДБ у цэнтры Мінска ўсё роўна пройдзе.

Акцыя ля КДБ, 29 кастрычніка 2016


Нагадаем, што лідары правацэнтрысцкай кааліцыі падалі заяўку на правядзенне 7 лістапада жалобнай акцыі ў памяць пра ахвяраў савецкай улады. Сярод заяўнікаў былі старшыня Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч, старшыня АГП Анатоль Лябедзька і сустаршыня Партыі БХД Віталь Рымашэўскі.

У адмове напісаныя дзве прычыны адмовы, распавёў сайту Pyx.by Юрась Губарэвіч.

Па-першае, двое з заяўнікаў (Лябедзька і Рымашэўскі) не могуць выступаць у гэтай ролі праз ранейшыя адміністратыўныя спагнанні. Па-другое, Мінгарвыканкам палічыў, што арганізатары размяшчалі інфармацыю пра акцыю да атрымання дазволу.

Арганізатары не плануюць змяняць планы на правядзенне акцыі: збор удзельнікаў адбудзецца 7 лістапада ў 12 гадзінаў ля будынку КДБ. Рашэнне па фармаце мерапрыемства будзе прынятае заўтра.


pyx.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: