Мінінфармацыі вынесла чарговыя папярэджанні рэгіянальным выданням

Выдавец грамадска-палітычнага штотыднёвіка “Борисовские новости” і газеты “Рекламный Боржоми” — прыватнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства “Букас медыя-цэнтр” — атрымаў два пісьмовыя папярэджанні ад Мінінфармацыі.



Пра гэта паведаміў прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” заснавальнік і галоўны рэдактар выдання Анатоль Букас. Падстава — скарачэнне “РБ” замест “Рэспубліка Беларусь” у выходных дадзеных выдання. За гэта ж некалькімі днямі раней папярэдзілі рэдакцыю “Intex-Press” у Баранавічах (ТАА “Выдавецкі дом “Інтэкс-прэс””) і рэдакцыю “Ганцавіцкага часу” (ПВГУП “Медыя-Ганцавічы”).
 
 
Папярэджанні “аб недапушчэнні парушэння арт. 22 Закона аб СМІ” датаваныя 2-м сакавіка і падпісаныя міністрам інфармацыі Ліліяй Ананіч.
 
— Мы адрэагуем на папярэджанне і накіруем у Мінінфармацыі адказ у 10-дзённы тэрмін адказ, але я лічу, што гэта прыдзірка. Я думаю, што гэта – метад запалохваня напярэдадні прэзідэнцкай выбрай кампаніі. Перад выбарамі вырашылі нагадаць пра сябе і паказаць, што за намі пільна сочаць», — кажа Анатоль Букас.
 
 
Галоўны рэдактар нагадвае, што яго газеце ў ліпені споўніцца 23 гады.
 
 
— Хачу заўважыць, што «Борисовские новости» з кіёскаў «Мінаблсаюздруку» былі выкінутыя ў маі 2005 года — 10 гадоў таму. Часта за забойства людзі адбываюць па 10 гадоў, і іх рэабілітуюць. А мы дагэтуль не можам дачакацца, калі нас улады «рэабілітуюць» і дапусцяць у кіёскі, каб газета магла нармальна распаўсюджвацца.
 
 
Паводле Анатоля Букаса, калі ў 2005 годзе наклад газеты складаў 12 500 са спісаннем у 1%, то сёння ён скараціўся амаль на 50%. Акрамя згаданых вышэй “Intex-Press” і “Ганцавіцкага часу”, сёлета пісьмовае папярэджанне атрымала таксама рэдакцыя “Газеты Слонімскай”.
 
 
Паводле baj.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: