Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Міністр абароны Германіі: Колькасць салдат на вучэннях «Захад-2017» пераўзыходзіць афіцыйна паказаную

Кіраўніца Мінабароны Германіі Урсула фон дэр Ляйен пракаментавала расійска-беларускія вучэнні «Захад-2017».

Урсула фон дэр Ляйен


Колькасць салдат на вучэннях пераўзыходзіць афіцыйна паказаную, заявіла яна ў інтэрв'ю Bild. «Дакладную колькасць ведаюць толькі ў Маскве і ў Мінску. На мінулым тыдні я была ў Прыбалтыцы. І краіны, якія мяжуюць з Расіяй, а таксама шматлікія партнёры па NATO зыходзяць з таго, што сапраўдная колькасць войскаў на расійскім і беларускім боку перавышае названыя 12,7 тыс. чалавек у некалькі разоў», — сказала фон дэр Ляйен.

З нагоды манеўраў «Захад-2017» міністр сказала, што Германія нічога не баіцца, але «я разумею тую сур'ёзную занепакоенасць, якую адчуваюць нашы саюзнікі». «У іх быў вопыт з Расіяй, і цяпер ім даводзіцца сутыкацца з гэткай буйной канцэнтрацыяй войскаў на сваіх межах. З-за дзеянняў ва Украіне Расія цалкам страціла давер да сябе», — заявіла яна.

« NATO вельмі добра рэагуе на гэтыя буйнамаштабныя ваенныя вучэнні: разумна, з прахалоднай галавой, але і насцярожана, — лічыць фон дэр Ляйен. — Вельмі важна, каб нашы саюзнікі з краін Балтыі і палякі адчулі салідарнасць Альянсу».


Паводле inopressa.ru



Каментаваць