Міністр спорту «наехаў» на Вікторыю Азаранка праз адмову выступаць на Алімпіядзе

Міністр спорту Беларусі Сяргей Кавальчук у інтэрв'ю sb.by крытычна выказаўся пра Вікторыю Азаранка праз яе адмову выступаць на Алімпіядзе ў Токіа, паведамляе «Еўрарадыё».

Міністр спорту Беларусі Сяргей Кавальчук у інтэрв'ю sb.by крытычна выказаўся пра Вікторыю Азаранка праз яе адмову выступаць на Алімпіядзе ў Токіа. Ён кажа пра «ўчынак» тэнісісткі, якая «нечакана адмовілася ад удзелу». «Чым кіравалася Азаранка? Непрыемна, — адзначае міністр. — Як не пазмагацца за гонар краіны? Не дапамагчы, калі ў табе маюць патрэбу?»

Кавальчук лічыць, што Вікторыя Азаранка магла б паспрабаваць стаць двухразовай алімпійскай чэмпіёнкай. Паводле яго слоў, «у пары з Сабаленка» ў яе быў «цудоўны» шанц.

«Такія паводзіны не ўпрыгожваюць Азаранка ні як спартсмена, ні як чалавека, ні тым больш як грамадзяніна сваёй краіны», — заявіў міністр спорту. Ён прызнаўся, што яму не падабаецца сітуацыя, якая склалася ў беларускім тэнісе.

«Смага ці нават прагнасць да грошай спарадзілі спажывецкае стаўленне да дзяржавы, якая ўкладвала і ўкладвае ў станаўленне спартсменаў вялікія грошы, — працягвае Сяргей Кавальчук. — А жыццё і кар'еру пры гэтым многія нашы тэнісісты, на жаль, пералічваюць выключна на долары».

Як вядома, Алімпіяда ў Токіа стала для беларускай зборнай правальнай і скандальнай. Пасля яе ў адстаўку з пасады кіраўніка Беларускай тэніснай федэрацыі пайшоў Сяргей Цяцерын, сябар Аляксандра Лукашэнкі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: