Мінск: вылучэнец у кандыдаты ад «Еўрапейскай Беларусі» збіты і затрыманы

Актывіст Валер Бычкоўскі 13 верасня збіраў подпісы за сваё вылучэнне ў кандыдаты ў дэпутаты ля ўваходу ў гандлёвы цэнтр «Скала», што на вуліцы Прытыцкага ў Мінску. Праз некаторы час да яго падыйшоў намеснік начальніка аховы і ў грубай форме запатрабаваў спыніць пікетаванне, паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».
Фота svaboda.org

Фота svaboda.org


Валерый прапанаваў выклікаць міліцыю. Супрацоўнікі Фрунзенскага РУУС прыехалі і сказалі, што парушэнні закону з боку актывіста няма. Пасля таго, як яны з'ехалі, намеснік начальніка аховы ГЦ «Скала» Андрэй Чумак падышоў да Валерыя і стаў яго штурхаць, вырываць тэлефон, ламаць стэнд. Затым, калі актывіст паспрабаваў абараніць сваю маёмасць, на месцы інцыдэнту з'явіліся супрацоўнікі міліцыі, якія яго затрымалі.

Валерый Бычкоўскі знаходзіцца ў РУУС Фрунзенскага раёна.

Паводле spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!