Мінскі суд пакінуў Максіма Знака за кратамі

У Мінску адхілілі скаргу абароны на ўтрыманне пад вартай палітзняволенага Максіма Знака. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на «Інтэрфакс».
Члены Каардынацыйнай рады Максім Знак, Марыя Калеснікава і Ілля Салей / "Радыё Свабода"

Члены Каардынацыйнай рады Максім Знак, Марыя Калеснікава і Ілля Салей / "Радыё Свабода"


Суд Партызанскага раёна Мінска не задаволіў скаргу адвакатаў Дзмітрыя Лаеўскага і Аляксандра Пыльчанкі на працягненне зняволення члена Каардынацыйнай рады Максіма Знака.

«Скаргу адвакатаў Пыльчанкі і Лаеўскага на падаўжэнне меры стрымання ў выглядзе заключэння пад вартай... у дачыненні да Знака Максіма Аляксандравіча пакінуць без задавальнення», — цытуе «Інтэрфакс» словы суддзі Таццяны Алейнікавай, якая разглядала скаргу.

Пасяджэнне суда было закрытым, і гэта, на думку Дзмітрыя Лаўскага, «ёсць шырмай, якая не дазваляе грамадству кожны раз пераканаецца, што доказаў няма». Адвакат Знака ўпэўнены, што на адкрытым пасяджэнні «суду было б значна складаней пакідаць у сіле рашэнне следчага аб пакіданні пад вартай».

Максім Знак быў затрыманы 9 верасня, 18 верасня яму было прад'яўленае абвінавачанне паводле ч. 3 арт. 361 («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі») Крымінальнага кодэкса. Нязгодны з абвінавачаннем, адвакат аб'яўляў галадоўку і трымаў яе больш за тыдзень.

У канцы снежня 2020 года Генпракуратура завяла супраць Знака і іншых членаў Каардынацыйнай рады крымінальныя справы па фактах стварэння экстрэмісцкага фарміравання і кіравання ім, фінансавання яго дзейнасці з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам.

Максім Знак прызнаны праваабарончай супольнасцю палітычным зняволеным.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: