Мінскія ўлады дасылаюць лісты з загадамі аб падпісцы на дзяржаўныя газеты

У «Нашай Нівы» аказаліся копіі распараджэнняў адміністрацыі Савецкага раёна Мінска аб арганізацыі прымусовай падпіскі. Прычым «лісты шчасця» дасланыя не толькі ў дзяржаўныя, але і ў прыватныя кампаніі.
Гаворка ідзе пра афіцыйныя газеты, кшталту «СБ. Беларусь сёння», «Рэспублікі» і «Мінскага кур'ера», а таксама прыватны праўладны часопіс «Планета».

Адміністрацыя раёна не верыць кіраўнікам прадпрыемстваў на слова і просіць прадаставіць доказы падпіскі ў ідэалагічнае ўпраўленне.

Адказны за арганізацыю падпісной кампаніі начальнік упраўлення ідэалогіі Савецкага раёна Віталь Адамовіч у каментары «Нашай Ніве» паспрабаваў патлумачыць, што гаворкі пра прымус няма.

«Мы толькі інфармуем, што пачынаецца падпісная кампанія», — сказаў ён.

Віталь Адамовіч

Віталь Адамовіч

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2018-11-22 14:13:33
Яшчэ адна так-сабе-навіна... Шмат гадоў у РБ арганізуецца "добраахвотна-прымусовая падпіска" (гл., напрыклад, тэкст 2011 г.: https://www.gs.by/2011/11/23/hto-abaronits-pashtalyonau/ ), усе ўсё ведаюць, мала што мяняецца. Вось калі б фірмы, згаданыя ў распараджэнні, адмовіліся афармляць такую падпіску - была б сапраўдная інфармацыйная нагода.
  • Владимир
  • 2018-11-22 21:32:14
Чувак врет не моргнув глазом. О каком таком авторитете государственных органов можно говорить?