Міраслаў Лазоўскі і Віктар Мароз на волі!

Нарэшце ўсе фігуранты "справы патрыётаў" выйшлі на волю. Сёння нявеста Міраслава і жонка з сынам Віктара змогуць абняць сваіх каханых.
Міраслаў Лазоўскі, першае інтэрв

Міраслаў Лазоўскі, першае інтэрв'ю на волі ў двары свайго дому

Міраслаў Лазоўскі ўжо дома. Аўтамабіль Следчага камітэту прывёз яго дахаты. Каля дома Міраслава Лазоўскага сустрэлі журналісы.
Відэа "Радыё Свабода" 
Нагадаем, Міраслаў Лазоўскібыў адным з першых затрыманых легіянераў, яго затрымалі ўвечары 21 сакавіка.

Тэлефон Міраслава не адказваў прыкладна ад 19-й гадзіны. Тады ён з’ехаў з офісу ЗБС “Бацькаўшчына”, ехаў праз плошчу Незалежнасці ў бок Маякоўскага, дзе ў яго была прызначаная сустрэча.Каля 20.00 яго прывезлі людзі ў масках дадому для вобшуку. Міраслаў быў моцна збіты, галава акрываўленая. Са словаў спецслужбоўцаў у цывільным, той “аказаў супраціў” падчас затрымання. Вобшук трываў каля 2-х гадзін, быў канфіскаваны спартовы рыштунак, нажы ды інш. Пасля Лазоўскага вывезлі ў СІЗА, па папярэдніх звестках на Валадарскага. Паводле якога артыкулу прайшло затрыманне і вобшук пакуль таксама невядома.

Віктара затрымалі днём 3 красавіка на паркоўцы каля офісу фірмы, дзе ён працаваў. І толькі каля 6-й вечара супрацоўнік КДБ, які затрымліваў Віктара, пазваніў яго бацьку і сказаў, што Віктар затрыманы на 3-е сутак для разбіральніцтва”. Тыя трое сутак расцягнуліся амаль на тры месяцы.

Пасля таго як "справу патрыётаў" перадалі ў следчы камітэт, некалькі дзён таму пачалі вызваляць тых фігурантаў, якія яшчэ заставаліся за кратамі. Нагадаем, што 27 чэрвеня на волю выйшлі Аляксандр Зімніцкі, Уладзімір Фёдараў і Сяргей Стрыбульскі. 28 чэрвеня — Уладзімір Румянцаў, Цімур Пашкевіч, Алесь Яўдаха, Віктар Данілаў. 29 чэрвеня — Іван Кавальчук і Андрэй Комлік-Ямацін, Дзмітрый Новік, Андрэй Дундукоў. 

І вось нарэшце апошнія — Міраслаў Лазоўскі і Віктар Мароз. Хаця абвінавачванні з большасці патрыётаў не знятыя, мы шчыра вітаем іх на волі і спадзяемся, што нават, калі спарва дойдзе да суда, усе абсурдныя абвінавачванні будуць знятыя.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: