У Слуцку сарваны мітынг Ціханоўскай. Адбыўся хапун (фота)

Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка цапкала меліся ў аўторак, 4 жніўня правесці мітынг у Слуцку. Праз немагчымасць гарантаваць бяспеку і належнае правядзенне мітынга ён быў адменены. Але тыя, хто сабраўся на сустрэчу пра гэта не ведалі. Не абышлося без затрыманняў.

Мітынг у Слуцку быў запланаваны на 17:30, яго адмянілі ў апошні момант, калі людзі ўжо сабраліся. Пасля паведамлення аб адмене мітынгу на пляцоўцы з'явіліся супрацоўнікі АМАПу і пачалі затрымліваць людзей.

Паведамляецца, што на мітынг сабралося больш за 500 чалавек. АМАП схапіў некалькі чалавек і адціснуў частку ўдзельнікаў мітынга. Людзі пачалі збірацца на абочынах праз вуліцу. Праваахоўнікі нагналі на месца правядзення аўтобусы і праз гукаўзмацняльнікі папярэджвалі незадаволеных случакоў аб несанкцыяваным мерапрыемстве. Але людзі не разумелі, што адбываецца, бо не маглі разабраць, пра што кажуць з мегафонаў.  У выніку былі затрыманыя блізу 15 чалавек.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: