Мітынг у падтрымку беларускіх журналістаў і незалежных прафсаюзаў прайшоў у Нью-Ёрку

У суботу 11-га жніўня беларусы Нью-Ёрку і суседніх штатаў Пенсыльвэніі і Нью-Джэрсі сабраліся на Юніан Сквер у Нью-Ёрку, каб выказаць сваю падтрымку беларускім незалежным журналістам, пацярпелым ад ператрусаў і затрыманняў на мінулым тыдні.
Нягледзячы на тое, што інфармацыя пра пераслед свабоды слова і наступ на незалежныя медыя ў Беларусі ўжо хутка распаўсюдзілася праз буйныя Еўрапейскія і Амэрыканскія сродкі інфармацыі, акцыя з чырвона-бел-чырвонымі сцягамі і плакатамі ў цэнтры Нью-Ёрку безумоўна прыцягнула да сябе ўвагу: мінакі прыпыняліся, каб пачытаць плакаты і разабрацца ў сутнасці таго, што адбываецца. Некаторыя ўпершыню даведваліся пра Беларусь, вось толькі казаць ім пра новы 30-дзённы бязвіз для замежных турыстаў здавалася недарэчным.





На заканчэнне мітынгу прысутныя праспявалі беларускі гімн «Магутны Божа» на словы Наталлі Арсенневай ды іншыя беларускія патрыятычныя песні ўключна з «Грай» Ляпісаў.






Мітынг арганізавалі Беларуска-Амэрыканскае Згуртаванне «Пагоня» і актывісты групы ў фэйсбуку «Беларусы ў ЗША. Разам лягчэй».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-08-12 18:30:23
Шмат б-ч-б у Нью Ёрку. Ня ведаў. Я таксама люблю з Нью Ёрку Тут бай і лічу, што свабода слова не злачынства. Злачынства прапаганда. У нашым выпадку б-ч-б прапаганда. Таму трэба:
- перерегистрировать бел-чырвона-белую ассоциацию журналистов (в простонародии БАЖ), исключив из списка тех змагароў, кто получает деньги за работу на западную пропаганду, одновременно на основе Новой БАЖ государству придется создать Новую Белорусскую ассоциацию журналистов;
- агентство Белапан не должно быть бел-чыровона-белым;
- Тут бай должен быть белорусским;
- бренд НАША НІВА должен принадлежать государству РБ.
Последние два нововедения в основном связаны с ошибкой государства во времена лихих 90-х и по-моему Республике Беларусь пришла пора исправить эту свою ошибку.
  • Рыгор
  • 2018-08-13 10:51:46
Вау,колькi бчбэшнiкау сабралась!Прынамсi нашчадкi тых,хто з 1941 па 1945 вось так шпацыравау па вулiцах Менска,Нясвiжу,Гароднi з нарукаунiкам,на якiм на готыцы было напiсана "палiцай",хто з бчб-нарукаунiкам знiшчау людзей у Трасцянцы,хто пад бчб палiу беларускiя вескi,разам з жыхарамi.

Каментаваць