Мясніковіча адправілі ў адстаўку

Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч падаў у адстаўку — за яе прагаласавалі ўсе прысутныя ў зале члены верхняй палаты Нацыянальнага сходу.
У сваім заключным слове Мясніковіч падзякаваў прысутных за сумесную працу і акцэнтаваў увагу на тым, што наступны год будзе важным для краіны.

«Старшынства Беларусі ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза ў 2020 годзе павінна надаць імпульс развіццю гэтага рэгіянальнага аб'яднання. ЕАЭС павінен стаць паўнавартасным эканамічным саюзам з роўнымі ўмовамі для ўсіх удзельнікаў. Трэба будзе вялікая праца па фарміраванні агульнага рынку тавараў і паслуг без выключэнняў і абмежаванняў», — сказаў ён.

У канцы лістапада Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Мясніковічам паведаміў, што дзяржава прапануе яго кандыдатуру на пасаду старшыні калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі — наднацыянальнага органа, які рэгулюе дзейнасць ЕАЭС.

«Вядома, мы думалі над тым, каго ж рэкамендаваць. Праўда, і жадаючыя былі. Але я лічу, што гэта вам пад сілу, толькі вам, — сказаў Лукашэнка. — Таму што ўсе кандыдатуры, якія мне давялося разглядаць, яны слабейшыя, менш дасведчаныя, менш дыпламатычныя. У вас усе гэтыя якасці ёсць».

Міхаіл Мясніковіч у 1995-2001 гадах займаў пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, у 2001-2010 гадах кіраваў Нацыянальнай акадэміяй навук. З 2010 па 2014 год быў прэм'ер-міністрам Беларусі, у 2015-2019 гадах працаваў старшынёй Савета Рэспублікі.

Паводле naviny.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: