«Моладзь БНФ» і «ЗБС» аб'явілі кампанію супраць БРСМ

Моладзевае крыло Партыі БНФ «Моладзь БНФ» і ініцыятыва «Задзіночаньне беларускіх студэнтаў» пачынаюць кампанію «Свабодны выбар», якая скіраваная супраць манаполіі БРСМ у сфэры моладзевай палітыкі, піша Радыё Свабода.




Кампанія, паведамляе БелаПАН, звязана са з'яўленнем у медыя вялікай колькасці негатыўных навінаў пра БРСМ, у прыватнасці пра тое, што студэнтаў ня толькі прымушаюць уступаць у саюз і плаціць унёскі, але і неафіцыйна забараняюць выхад з яго пад пагрозай адлічэння з ВНУ.

Сярод праблем, якія пацвярджаюць манаполію БРСМ, арганізатары кампаніі «Свабодны выбар» называюць: дзяржаўныя датацыі на карысць саюзу; непразрыстасць яго дзейнасці (цэнтралізаванае кіраванне, адсутнасць фінансавай справаздачнасці ў адкрытым доступе); факты прымусовага ўступлення; манапалізацыю ўніверсітэцкіх органаў самакіравання і моладзевых парламентаў.

«Гэтыя і многія іншыя факты паказваюць, што БРСМ сёньня зьяўляецца не арганізацыяй, якая прадстаўляе і абараняе інтарэсы моладзі, а звычайным рупарам дзяржаўнай прапаганды зь велізарным адміністрацыйным рэсурсам, які існуе на бюджэтныя грошы», — лічаць ініцыятары кампаніі.

На думку моладзевых арганізацый, цяперашні БРСМ павінен быць пазбаўлены манаполіі ў моладзевай сферы. Замест гэтага неабходна правесці глабальную рэформу моладзевай палітыкі.

Неад'емнай часткай моладзевай палітыкі ініцыятары кампаніі называюць моладзевы парламентарызм і студэнцкае самакіраванне.

«Цяпер большасць гэтых структур штучна створаныя і працуюць чыста дэкаратыўна: у моладзевых парламентах няма дыялогу, а цяперашнія органы студэнцкага самакіравання не з'яўляюцца рэпрэзэнтатыўнымі і не адпавядаюць нормам Балёнскага працэсу», — гаворыцца ў паведамленьні.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-11-24 14:24:36
«Моладзь БНФ» гэта звычайны камерцыйны бел-чырвона-белы праект у б-ч-б ідэалагічнай абёртцы. Партыя БНФ цалкам зяпонаўскае ўтварэнне, бо сп Кастусёў сам казаў аб сваім станоўчым меркаванні наконт спраў Сьвятога Зяпона. А б-ч-б ідэалогія апошняга гэта ідэалогія нянавісці да беларусаў, якіх паслядоўнікі тае б-ч-б ідэалогіі маюць мэту прымусіць карыстацца мовай пад б-ч-б сцягам. І вось маючы такую ідэалагічную базу, маладыя б-ч-б камісары б-ч-б ідэалогіі «Моладзь БНФ» разважаюць аб БРСМ... Пра «ЗБС» не кажу, ўжо забыўся пра іх, але ўсё б-ч-б абое рабое. І так: ідэалагічна хворыя маладыя беларусы аднаго ідэалагічнага фронту па бальшавіцку разважаюць пра ідэалагічна хворых беларусаў з другога ідэалагічнага фронту. І ўвесь гэты раздрай заварыў Сьвяты Зяпон шчэ 30 лят таму.

«Цяпер большасць гэтых структур... не адпавядаюць нормам Балёнскага працэсу»

То бок бяздумнае пакланенне Захаду на карысць Захаду ёсць сапраўднае б-ч-б справа «Моладзі БНФ»
  • Сергей
  • 2018-11-26 09:08:38
Меня, эта мова, сильно напрягает, я вообще считаю её Мёртвой, а мертвая мова может нравиться Только некрофила
м

Больш цікавага на «Новым Часе»: