Моладзь БНФ рыхтуе да выдання кнігу «Пакаленне тутэйшых»

Амаль 10 год назад Моладзь БНФ разам з іншымі моладзевымі і праваабарончымі арганізацыямі выпусціла кнігу пад назвай «Акрэсцінскія будні».
У кнігу «Акрэсцінскія будні. Дзённікі палітвязняў» увайшлі нататкі актывістаў, якія адбывалі адміністрацыйныя арышты ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна.

Яе ўкладальнікі распавядалі, што аўтарамі з'яўляюцца палітычныя актывісты, праваабаронцы, людзі розных узростаў, поглядаў і каштоўнасцяў. Шмат тых, хто трапіў у вязніцу з палітычных прычын, занатоўваў свае пачуцці, адчуванні, уражанні ад адбыцця пакарання.

Прайшло 10 год. Змяніліся пакаленні ў апазіцыйным руху, змянілі метады і падыходы да працы, змянілася ў’яўленне аб тых ці іншых падзеях. Мы вырашылі пайсці далей і паспрабаваць праз фармат «літаратурнага эсэ» распавесці пра сённяшнюю сітуацыю ў краіне вачыма маладых людзей, паказаць, як яны далучаюцца да нацыянальнага адраджэння і што церпяць за гэта, праз што праходзяць і як яны рэагуюць на гэта самі ды іх блізкія. Кожны аўтар паспрабуе не толькі апісаць сваю гісторыю, але і даць адказ на пытанне, чаму ён далучыўся да нацыянальнага адраджэння, што яму гэта дае, як гэта — патрапіць першы раз на суткі, прайсці праз спробу вербоўкі, турму, адчуць ціск не толькі на сябе, але і на сваіх блізкіх і як пры гэтым далей працягваць рабіць тое, што рабіў. Ну і, канешне, куды без філасофскага пытання, на якое паспрабуюць адказаць маладыя людзі: якой яны бачаць Беларусь праз 10 год.

Аўтары — гэта новыя твары ў беларускім нацыянальным адраджэнні, рознага ўзросту, адукацыі, перакананняў і сацыяльнага статуса. Усіх іх аб’ядноўвае адно — любоў да Бацькаўшчыны,а таксама тое, што за гэтую любоў яны вымушаны пакутаваць у сваёй краіне.

«Пакаленне тутэйшых» стане спробай Моладзі БНФ паказаць не толькі рэальнасць моладзевага незалежнага жыцця, але і спробай паглядзець на падзеі ў краіне, на будучыню краіны праз вочы «сучаснага пакалення тутэйшых».

«Праца над кнігай толькі пачалася і зараз кожны аўтар, а іх будзе каля 15 асоб, пачынае стварэнне свайго эсэ. Далей нас чакае шмат працы над рэдактурай, афармленнем, вёрсткай і выданнем гэтай кнігі. Мы спадзяемся, што яна зможа паказаць стан, у якім працуюць моладзевыя актывісты, даць адказы на шматлікія пытанні і зможа выказаць думкі «сучаснага пакалення тутэйшых», — кажуць актывісты Моладзі БНФ.

Выдаць кнігу актывісты паспрабуюць праз краўндфандынг, і разлічваюць, што яна сапраўды зможа дасягнуць тых мэтаў, якія ставяць перад сабой удзельнікі гэтага праекта. Калі асноўная праца над кнігай будзе скончана, маладыя людзі абвесцяць краўндфандынг, пасля чаго плануецца правесці прэзентацыі кнігі ў гарадах і мястэчках Беларусі.

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-10-31 10:12:52
"Прайшло 10 год. Змяніліся пакаленні ў апазіцыйным руху..."

Чёрче чё тфарицца на баржэ! Стоило мне выехать з Беларуси як змагары з апазицыйнага руху стали размнажацца як кролики. Раней новым пакаленне лічылася пакаленне, якое на гадоў дваццаць пяць маладзейшае за папярэдняе, а тут бач ты б-ч-б кролікам дзесяць гадоў хапіла каб стаць новым.
Вы ж блін яшчэ не ўсё з тае прапагандыскага твора-книги вывучылі, а ўжо новы грос бух накляпалі. Палітвязні, палітычныя актывісты, праваабаронцы... Бяздомныя і беспрацоўныя? Ці як разумець гэту бел-чырвона-белую белиберду?

Каментаваць