Моладзь БНФ заклікае прыйсці да Амбасады Расіі ў Мінску

Моладзь БНФ заклікае прыйсці да расійскай амбасады, каб асудзіць акт агрэсіі супраць Украіны з боку РФ і падтрымаць Украіну.

Моладзь БНФ праз фейсбук заклікала прыйсці да расійскай абмасады ў Мінску, каб асудзіць акт агрэсіі і падтрымаць Украіну і ўкраінскі народ.

Збор абвешчаны на 26 лістапада а 19:00 па адрасе: Мінск, вул. Нававіленская 1А (амбасада РФ). З сабой можна прынесці папяровы караблік ды ўскласці яго каля амбасады.

"Гэта не палітычны мітынг ці пікет і мы не заклікаем Вас да супрацьпраўных дзеянняў. Гэта ўсяго толькі грамадзянскі ўчынак, які можа зрабіць кожны", — адзначаецца ў паведамленні.

25 лістапада расійскія суда абстралялі і захапілі ўкраінскія караблі каля Керчанскага праліва. Паводле апошніх звестак, шэсць украінскіх маракоў атрымалі раненні, двое ў цяжкім стане. ФСБ Расіі пацвердзіла абстрэл і затрыманне ўкраінскіх караблёў. Украіна рыхтуецца да ўвядзення надзвычайнага становішча.

Каля расійскай абмасады ў ноч на 26 лістапада ў Кіеве сабралося некалькі дзясяткаў чалавек, яны прынеслі шыны і папяровыя караблікі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-11-26 07:22:27
Беларуская ўлада павінна зачыніць і забараніць усё ідэалагічна бел-чырвона-белая, як шкоднае для Беларусі і беларускага народу, ў тым ліку СМІ. Інакш б-ч-б напасць прывядзе да беларускага майдану і падобных наступстваў як вна Ўкраіне: разруха ў эканоміцы, безуладдзе і ў выніку страта незалежнасці а-ля як вна Ўкраіне. І навошта нам быў патрэбен тады наш лукашызм, калі б-ч-б плошча-майдан і іх наступствы маглі быць у РБ яшчэ дваццаць два гады таму мінімум? Таму: або сённяшняй уладзе зараз жа пачынаць зачыняць усё б-ч-б, або сёння ж мяняць Лукашэнку на таго, хто здольны гэта зрабіць пад шум колаў падзей вакол Ненькі.
  • Anatol Starkou
  • 2018-11-26 11:57:21
На моей страничке фб белоруска оставила коммент к моему комменту выше в данной теме НЧ, и у нас состоялся короткий диалог:

- Обожаю людей, которые живут за границей и решают судьбу родины. Просто так патриотично.
- Вы тоже мне симпатичны. Кстати Зянон Пазьняк тоже патриот. Мы все патриоты.
- У Зянона Позьняка я не видела гиоргиевскую ленточку. Или у меня плохое зрение?
- Я не окулист. Но возможно вы не видели рыдыё Свабода, Хартию97, Белсат, Белорусский партизан и прочее, прочее, прочее, что находится за пределами РБ.
К георгиевской ленточке я не имею отношение, но вы ее у меня заметили.

  • Сергей
  • 2018-11-26 08:59:37
Один известный израильский политик сказал что если бы такие корабли появились в территориальных водах Израиля Их бы потопили Так что Россия совершенно не агрессор она слишком мягко обошлась с наглыми хохлами

Больш цікавага на «Новым Часе»: