МУС пракаментавала знаходку на дачы Ціханоўскага і паказала грошы

МУС 4 чэрвеня пракаментаваў знаходку на дачы Ціханоўскага і паказала знойдзеныя там грошы.
— 3 чэрвеня праводзіўся ператрус ва ўстаноўленым парадку ў дачным доме, уласнікам якога з'яўляецца маці затрыманага Ціханоўскага. З санкцыі пракуратуры, у прысутнасці панятых і маці Ціханоўскі выяўленыя радыёстанцыі, фінансава-гаспадарчыя дакументы, пячаці суб'екта гаспадарання, машынка для рахунку грошай і самі грошы — 900 тысяч долараў ЗША, — паведамілі ў міліцыі.

— Што гэта за грошы, мы не ведаем, — раней распавядалі TUT.BY паплечнікі Ціханоўскага. — Ён займаўся бізнэсам, у яго магла быць такая сума. Мяне іншае хвалюе, што да гэтага дзве брыгады перакапалі ўвесь дом і не знайшлі нічога. 900 тысяч — не 100 даляраў. Гэта нармальны пакет грошай. Акрамя таго, узнікае пытанне, чаму падчас ператрусу следчыя брыгады мяняліся. Адна прыехала, пашукала, з'ехала. Іншая прыехала, пашукала і з'ехала. Трэцяя прыехала, пачакала нейкае начальства, і толькі пасля таго, як прыехала начальства, былі выяўленыя гэтыя грошы.

Па словах прэс-сакратара ініцыятыўнай групы Ціханоўскага Аляксандра Кабанава, грошы не былі схаваныя ў схованках:


— Частка сумы была выяўленая дзесьці за канапай, астатняе — у адкрытых месцах.

Паводле інфармацыі TUT.BY, ператрус доўжыўся з трох гадзін дня да трох ночы. Грошы следчыя знайшлі каля двух гадзін ночы падчас трэцяга ператрусу. Падчас першых двух нічога знойдзена не было.

Каля 22.30, як распавяла TUT.BY сяброўка Ціханоўскага, прысутная на дачы, следчыя выйшлі з хаты, падпісалі пратаколы, а потым выклікалі на ператрус яшчэ аднаго спецыяліста. Хто ён, сябры Ціханоўскі не ведаюць. У гадзіну ночы пачаўся другі ператрус. На яго былі выкліканыя яшчэ тры чалавекі ў цывільным адзенні.

Нагадаем, 3 чэрвеня ператрус прайшоў у офісе блогера ў Гомелі.

Ператрус на дачы Ціханоўскага доўжыцца дагэтуль.

Як сказана ў пастанове на ператрус, які паказалі сябрам блогера, 3-е ўпраўленне ГУБАЗіК МУС устанавіла, што Сяргей Ціханоўскі пражываў на дачы, а таксама выкарыстаў для працы арандаванае памяшканне ў Гомелі.

«Па ўказаных адрасах, паводле наяўнай у 3-га ўпраўлення ГУБАЗіК інфармацыі, могуць захоўвацца прадметы і дакументы, якія маюць значэнне для расследавання згаданай крымінальнай справы», — сказана ў пастанове.

Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: