Мы далёка, але мы разам! Акцыя ў Канадзе (шмат фота)

Згуртаванне Беларусаў Канады (ЗБК) у Таронта зладзіла 8 жніўня акцыю салідарнасці з беларусамі.

На акцыю сабралася больш за 100  чалавек. Гэта пятая акцыя ў Таронта, пачынаючы з чэрвеня. На акцыі падпісалі зварот, які ЗБК адправіць у канадскі ўрад, з патрабаваннем ад канадскага ўрада прыняць санкцыі ў дачыненні да чыноўнікаў рэжыма Лукашэнкі, хто парушае правы чалавека і выбарчыя законы. А таксама патрабаванне, каб Канада, як чалец G7 заклікала іншых удзельнікаў G7 уплываць на рэжым, спыніць справы па палітычных пераследах і вызваліць палітвязняў.

П

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: