«Мы падтрымліваем толькі мірныя захады». Прэс-служба Ціханоўскай адказала Следчаму камітэту

Прэс-служба былой кандыдаткі ў прэзідэнты Беларусі апублікавала заяву адносна сённяшняга відэа СК.
«За час перадвыбарчай праграмы і месяцы пратэсту пасля выбараў каманда Святланы Ціханоўскай мела зносіны і працягвае мець зносіны з велізарнай колькасцю беларусаў. Частка з іх заўсёды была і працягвае заставацца арыентаванай на радыкальныя захады, але Святлана Ціханоўская ніколі не ўдзельнічала ў распрацоўцы такіх планаў, — гаворыцца ў прэс-рэлізе. — На апублікаваным відэа бачна, што яна пакінула пакой, каб не працягваць абмеркаванне. І, як паказваюць больш за 200 дзён беларускага пратэсту, Святлана Ціханоўская і яе каманда падтрымлівалі толькі мірныя захады».

Раней СК апублікаваў відэа, на якім Святлана Ціханоўская са сваімі даверанымі асобамі нібыта абмяркоўвае рыхтаванне масавых закалотаў і захоп будынкаў органаў улады ў Гомелі. У Генпракуратуру перадалі дакументы на экстрадыцыю былой кандыдаткі на прэзідэнта.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: