Кажучы пра тое, чаму дакумент не апублікаваны для азнаямлення шырокай грамадскасці, насуперак абяцанням уладаў, ён адзначыў, што «гэтае пытанне выходзіць за рамкі выключна кампетэнцыі МЗС».
Чытайце таксама: Беларусь на парозе эканамічнага паглынання
«На яго нядаўна быў дадзены адказ кіраўніком адпаведнай рабочай групы, які на гэта ўпаўнаважаны», — падкрэсліў Глаз (гаворка ідзе пра каментары міністра эканомікі Дзмітрыя Крутога. — БелаПАН).
«Выключна ў якасці свайго каментара хацеў бы сказаць, што ажыятаж, які паўстаў, створаны цалкам на пустым месцы, для яго няма ніякіх практычных падставаў, — сказаў прэс-сакратар МЗС. —
Хацеў бы яшчэ раз нагадаць назву праекта — Праграма дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Менавіта ў гэтым закладзены сэнс дакумента. Нічога выходзячага за рамкі Саюзнай дамовы 1999 года там быць не можа».
Чытайце таксама: Андрэй Ягораў: Расія паступова зацягвае пятлю на шыі Беларусі
16 верасня расійская газета «Коммерсантъ» раскрыла некаторыя падрабязнасці Праграмы дзеянняў Беларусі і РФ па рэалізацыі палажэнняў дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
Паводле ацэнкі выдання, праграма дзеянняў, якую парафіравалі 6 верасня ў Маскве прэм'ер-міністры Расіі і Беларусі, гэта «даволі радыкальны праект»: эканамічная інтэграцыя да 2021 года на ўзроўні не менш як у Еўрасаюзе, а ў шэрагу пытанняў — аналагічная канфедэратыўнай ці нават федэратыўнай дзяржавам: «Пры рэалізацыі плана да гэтага тэрміну гаворка ідзе пра паглынанне моцна дзяржаўленай эканомікай Расіі амаль цалкам дзяржаўнай эканомікі Беларусі на ўзроўні кіравання».
23 жніўня па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам беларускі прэм'ер паведаміў, што праект абноўленай праграмы па рэалізацыі саюзнай дамовы налічвае 66 пунктаў. У аснове канцэпцыі — прынцып «дзве краіны — адзін рынак».
18 ліпеня на перамовах у Санкт-Пецярбургу Лукашэнка прапанаваў прэзідэнту РФ
Уладзіміру Пуціну вырашыць усе праблемы інтэграцыі да снежня, калі будзе адзначацца 20-годдзе падпісання дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
naviny.by