МЗС Беларусі адказала літоўскім спецслужбам

Пасля заявы літоўскіх спецслужбаў аб няздольнасці Мінска праводзіць незалежную ад Масквы палітыку, беларускае МЗС парэкамендавала заходнім суседзям прыцішыць ваяўнічы запал і «узяць на ўзбраенне» больш міралюбівы тон.
baltnews.lt

baltnews.lt

У МЗС Беларусі дапускаюць, што напярэдадні шматлікіх выбарных кампаній, запланаваных у Літве на вясну гэтага года, камусьці выгадна — ва ўгоду сваім вузкакарпаратыўным і вузкапартыйным інтарэсам — убіваць клін у адносіны паміж дзвюма краінамі і народамі. Так у знешнепалітычным ведамстве пракаментавалі даклад аб ацэнцы нацыянальнай пагрозы Літве ў бліжэйшыя два гады, падрыхтаваны літоўскімі Дэпартаментам бяспекі і ваеннай выведкай.

На думку МЗС, дакумент літоўскіх спецслужбаў не заслугоўваў бы асаблівай увагі, калі б у ім не было гэтак шмат месца нададзена Беларусі. Нагадаем, у дакладзе гаворыцца, што афіцыйны Мінск не ў стане праводзіць цалкам незалежную ад Расіі палітыку, а расійскія спецслужбы выкарыстоўваюць Беларусь для вярбоўкі літоўскіх вайскоўцаў і палітыкаў.

«Беспадстаўнымі, залішне эмацыйныя ацэнкі, замена доказаў, заснаваных на фактах, гучнымі фразамі абразлівага толку, падобна, даўно ўжо сталі фірмовым знакам асобных літоўскіх палітыкаў», — пракаментаваў намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Андрэй Шупляк.

У МЗС таксама адзначаюць, што палітыка Беларусі ў адносінах да Літвы — добразычлівая і цалкам самастойная — грунтуецца на старажытнай мудрасці, якая абвяшчае: «Суседзяў нам дае Бог».

«Літоўскім партнёрам важна зразумець і засвоіць абсалютны імператыў знешняй палітыкі нашай краіны: пагроза суседзям ніколі не будзе зыходзіць з тэрыторыі Беларусі. Заклікаем палітыкаў у Літве прыцішыць ваяўнічы запал і "ўзяць на ўзбраенне" больш міралюбівы тон. Наш рэгіён мае патрэбу ў міры і згодзе, а не распальванні нянавісці», — заяўляюць у МЗС.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!