МЗС Беларусі апавясціў амбасаду РФ аб затрыманні КДБ трох грамадзян Расіі

Амбасада Расеі ў Беларусі атрымала афіцыйнае паведамленне ад МЗС Беларусі аб затрыманні КДБ РБ трох грамадзян Расіі. 
Пра гэта TUT.BY паведаміў прэс-сакратар амбасады Расеі ў Беларусі Аляксей Маскалёў.

Яны затрыманыя ў сувязі з падазрэннем у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 431 КК РБ (Дача хабару).

«У сувязі з гэтым, у адпаведнасці з усталяванай практыкай, накіравалі запыт у кампетэнтныя беларускія органы аб доступе консульскіх супрацоўнікаў да названых грамадзянаў РФ», — дадалі ў пасольстве.

Аляксей Маскалёў таксама дадаў, што ў паведамленні МЗС Беларусі не паведамляецца, што затрыманыя праходзяць па тых жа эпізодах, звязаных з апошнімі гучнымі затрыманнямі ў Беларусі.

Нагадаем, 4 мая КДБ Беларусі афіцыйна пацвердзіў затрыманне дырэктара «Белтэлекама» Сяргея Сівадзедава за атрыманне хабару. Разам з ім сілавікі затрымалі і хабарадавальніка — грамадзяніна Расійскай Федэрацыі К. Той перадаў Сівадзедаву грошы «за садзейнічанне ў пастаўках тэлекамунікацыйнага абсталявання».

Акрамя таго, сталі вядомыя падрабязнасці затрымання намесніка дзяржсакратара Савета бяспекі Андрэя Уцюрына. Ён быў затрыманы з доказамі злачынства пры атрыманні 148 600 даляраў ЗША ад прадстаўніка расійскай камерцыйнай структуры за садзейнічанне ў прасоўванні яе інтарэсаў у Беларусі, паведамілі ў ведамстве.

Пасля гэтых паведамленняў амбасада Расеі ў Беларусі запытала інфармацыю ў беларускага боку пра затрыманні.


Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!