МЗС перасцерагае беларусаў, якія едуць у Ліван

МЗС рэкамендавала беларусам, якія едуць у Ліван, улічваць, што там праходзяць акцыі пратэсту, якія прывялі да беспарадкаў у Бейруце, паведамляе «Еўрарадыё».

Міністэрства замежных спраў / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё


Грамадзян, якія ўжо знаходзяцца на тэрыторыі Лівана, просяць паведаміць пра сваё месцазнаходжанне ў консульскую службу амбасады Беларусі ў Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы па тэлефонах: +963116118097 і 963.116.118.098.

Пытанні вылету ў Беларусь дыпламаты рэкамендуюць загадзя вырашаць з прадстаўніцтвамі адпаведных авіяперавозчыкаў (тэлефон прадстаўніцтва авіякампаніі "Белавія" ў Бейруце: 9613908412).

У Ліване ўжо некалькі дзён адбываюцца антыўрадавыя пратэсты і ўсеагульны страйк. У акцыі прымае ўдзел чвэрць насельніцтва краіны. Пратэстоўцы блакуюць рух на дарогах. Падчас акцыяў пратэсту зачыненыя ўніверсітэты, школы і банкі. Пратэстанты патрабуюць эканамічных, але і палітычных рэформаў.


euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!