МЗС Францыі: Савет ЕС здыме санкцыі з Беларусі на 4 месяцы

Рашэнне аб скасаванні санкцый супраць Беларусі было прынята на сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Еўрасаюза, паведамляе ВВС.



Савет ЕС прыняў рашэнне прыпыніць на чатыры месяцы дзеянне санкцый у дачыненні да Беларусі, паведаміў дзяржсакратар па еўрапейскіх справах пры МЗС Францыі  Арлем Дэзірэ.

"Санкцыі могуць быць зноў уведзены ў дзеянне ў любы момант, калі гэта будзе апраўдана. Прынятае рашэнне дазваляе адначасова захаваць рэжым санкцый супраць Беларусі, але прыпыніць іх дзеянне з мэтай садзейнічання захаванню дэмакратыі і правоў чалавека", — растлумачыў чыноўнік.

Санкцыі Еўрасаюза, уведзеныя ў снежні 2010 года, уключаюць чорны спіс са 150 асоб, якім забаронены ўезд у ЕС і фінансавыя актывы якіх у еўрапейскіх банках падлягаюць замарожванню.

У чорны спіс уключаны і прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка.

Санкцыі таксама прадугледжваюць зброевае эмбарга, забарону на пастаўкі ў Беларусь паліцэйскага абсталявання і тэхнікі двайнога прызначэння, якая можа быць выкарыстана для "ўнутраных рэпрэсій".

Напярэдадні ў Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары, Аляксандр Лукашэнка быў пераабраны на пяты прэзідэнцкі тэрмін запар.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: