
Вадзім Саранчукоў, фота з facebook.com
«Узорна-паказальна галасуе гродзенскі псіха-неўралагічны дыспансер», — пракаментаваў сітуацыю Вадзім Саранчукоў.
З пратакола бачна, што ўсе выбаршчыкі, якія мусяць галасаваць на гэтым участку — 151 чалавек — прагаласавалі, і такім чынам, паводле заканадаўства, камісія мае права зачыніць участак і падлічыць галасы. На ўчастках закрытага тыпу, да які адносяцца шпіталі, галасаванне ажыццяўляецца толькі ў асноўны дзень.

Абсалютную большасць галасоў — 148 — на ўчастку набрала дзейны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Лідзія Кір'як. За Вадзіма Саранчукова, паводле пратакола, пададзены 1 голас. За іншых трох кандыдатаў па акрузе не пададзена ніводнага голаса.