На Акрэсціна тры тыдні не прымаюць перадачы. Прычына ранейшая — каронавірус

На Акрэсціна ўжо тры тыдні не прымаюць перадачы. Па-ранейшаму паведамляюць, што вінаваты каронавірус. Не ўзялі перадачы і сёння — трэці чацвер запар.



Ужо трэці чацвер запар — традыцыйны дзень для перадач затрыманым і арыштаваным у ІЧУ і ЦІП на Акрэсціна — затрыманыя не могуць атрымаць чыстыя рэчы, сродкі гігіены і ежу ад сваякоў, паведамляе onliner.by.

Абвестка на дзвярах Акрэсціна паведамляе: "У мэтах забеспячэння бяспекі і памяншэння рызыкаў, звязаных з распаўсюджваннем на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь COVID-19", перадачы не прымаюцца.

Аднак пра адмену перадач у бальніцах, напрыклад, нічога не чуваць. Няўжо там эпідэмабстаноўка не такая небяспечная?

Нагадаем, раней перадачы ў ЦІП і ІЧУ на Акрэсціна прымалі штодня. Але 7-га кастрычніка стала днём, з якога вызначылі, што для перадач прызначаны адзін дзень — чацвер. Гэтыя захады тады таксама патлумачылі «эпідэмічнай абстаноўкай». А цяпер, з 7 студзеня — затрыманым сваякі могуць перадаць толькі лекі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: