На Дзень Міліцыі супрацоўнікі ЦІП на Акрэсціна здзекваліся з вязняў

Аб гэтым расказаў, адбыўшы свае "суткі", Павел Севярынец, піша Белсат.

Учора пасля 10-сутачнага арышту на волю выйшаў сустаршыня БХД Павал Севярынец. Палітыка прывентыўна затрымалі перад пачаткам акцыі салідарнасці з палітвязнямі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 26 лютага. Праз некалькі дзён Севярынца асудзілі толькі за тое, што ён заклікаў узяць удзел у гэтай акцыі.

Павал Севярынец распавёў Белсату:

«Усе прайшло цярпіма, што датычыць быту. Але па вялікім рахунку за пост у Фэйсбуку і заклік да салідарнасці – 10 содняў гэта, канешне, беззаконне. Трое сутак мне давялося адбываць у ізалятары часовага ўтрымання, чамусьці да суда трымалі там, нічога не кажучы ні мне, ні маёй сям’і, а затым асудзілі і далі яшчэ 10. Самае кепскае – гэта быў Дзень савецкай міліцыі. У гэты дзень проста пачалося бязмежжа: забіралі матрацы ў тых, хто быў у маёй камеры, запусцілі туды вашывага чалавека, не вадзілі яго на «пражарку», крычалі, забіралі асадкі, паперу… Усяляк святкавалі як толькі можна Дзень міліцыі…»

Сёння пасля 10-содневага арышту на волю выйшаў сустаршыня БХД Павал Севярынец. Палітыка прывентыўна затрымалі перад пачаткам акцыі салідарнасці з палітвязнямі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 26 лютага. Праз некалькі дзён Севярынца асудзілі толькі за тое, што ён заклікаў узяць удзел у гэтай акцыі.

Павал Севярынец з намі на сувязі:

    «Усе прайшло цярпіма, што датычыць быту. Але па вялікім рахунку за пост у Фэйсбуку і заклік да салідарнасці – 10 содняў гэта, канешне, беззаконне. Трое сутак мне давялося адбываць у ізалятары часовага ўтрымання, чамусьці да суда трымалі там, нічога не кажучы ні мне, ні маёй сям’і, а затым асудзілі і далі яшчэ 10. Самае кепскае – гэта быў Дзень савецкай міліцыі. У гэты дзень проста пачалося бязмежжа: забіралі матрацы ў тых, хто быў у маёй камеры, запусцілі туды вашывага чалавека, не вадзілі яго на «пражарку», крычалі, забіралі асадкі, паперу. Усяляк святкавалі як толькі можна, Дзень міліцыі…»

Агрэсіўную ж рэакцыю ўладаў на правядзенне акцыі пратэсту на Кастрычніцкай (амаль усе яе ўдзельнікі былі затрыманыя) Павел Севярынец звязаў з тым, што актывісты "патрапілі ў балючую кропку".

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!