На Гомельшчыне забароненыя пікеты ў абарону незалежнасці і суверэнітэту Беларусі

Адміністрацыі раённых цэнтраў Гомельшчыны забаранілі праводзіць на цэнтральных плошчах сваіх гарадах пікеты, якія планавалася правесці з 20 па 23 кастрычніка з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці на неабходнасць абароны незалежнасці і суверэнітэту Беларусі.
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота


Такое рашэнне ў адносінах да ініцыятывы актывістаў Гомельскага Цэнтра стратэгічнай цяжбы прынялі Добрушскі, Чачэрскі, Жлобінскі, Веткаўскі, Лоеўскі, Брагінскі, Хойніцкі, Буда-Кашалёўскі і Кармянскі райвыканкамы.

Асноўная прычына адмовы — заяўленая месца правядзення. Дазволенымі месцамі для  правядзення масавых мерапрыемстваў у райцэнтрах практычна ва ўсіх выпадках вызначаныя стадыёны пасёлкаў, а заяўнікі збіраліся правесці акцыі на цэнтральных плошчах. Таксама райвыканкамы Кармянскага, Хойніцкага і Буда-Кашалёўскага раёнаў адмовілі заяўнікам па прычыне таго, што тыя не падалі дамовы на ахову масавых мерапрыемстваў, іх медыцынскае абслугоўванне і вываз смецця.  Акрамя таго, у Ветцы чыноўнікі, спасылаючыся на сваё рашэнне, запатрабавалі ад заяўніка Васіля Палякова яшчэ і аплату паслуг міліцыі, хуткай дапамогі ды мясцовых камунальнікаў.

«У райцэнтрах забаронена праводзіць пікеты на цэнтральных плошчах, хоць базавы закон аб масавых мерапрыемствах гэта забараняе толькі бліжэй чым 50 метраў да будынкаў райвыканкамаў. Нам таксама не зразумела, чаму, напрыклад, у Чачэрску ды Жлобіне пікеты можна праводзіць бясплатна, а ў Ветцы за грошы», — кажуць заяўнікі.

Адмовы ў правядзенни пікетаў праваабаронцы абскарджваюць ў раённых судах.

Кіраўнік ГЦСТ Леанід Судаленка нагадаў, што ў мінулым годзе актывістам удалося абскардзіць у судзе незаконнае рашэнне адміністрацыі Хойнікаў па адмове ў правядзенні мірнага сходу.

 «Гэтай акцыяй мы хочам “пратэставаць” чыноўнікаў гомельскага рэгіёну на прадмет разумення канстытуцыйнага права грамадзян на мірныя сходы і выказванне меркавання», — дадаў Леанід Судаленка.

Паводле праваабарончага цэнтра «Вясна»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: