На Камароўцы затрымалі зборшчыка подпісаў за Святлану Ціханоўскую

На плошчы каля Камароўскага рынку ў Мінску ў нядзелю, 7 чэрвеня, зноў праходзяць пікеты па зборы подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў: Святлану Ціханоўскую, Віктара Бабарыку, Валерыя Цапкалу і Сяргея Чэрачня.
На пад'ездзе да рынку і на прыпынку маршрутак сёння дзяжураць супрацоўнікі ДАІ.

У 11.25 да аднаго зборшчыку подпісаў за Ціханоўскую падышлі людзі ў цывільным і зацягнулі ў машыну. Да гэтага супрацоўнікам АМАПу, якія шпацыравалі паміж пікетамі, па рацыі перадалі яго апісанне: «У аранжавай куртцы, з тэчкай». Затрымалі мужчыну супрацоўнікі ў цывільным.

Сябра ініцыятыўнай групы Ціханоўскай Марыя распавяла, што паўгадзіны назад на пад'ездзе да рынку супрацоўнікі ДАІ спынілі члена ініцыятыўнай групы, які ехаў на пікет. Мужчыну забралі ў мясцовае РУУС. Яго машыну разам са сталамі для пікету эвакуіравалі.

Марыя патэлефанавала ў РУУС Цэнтральнага раёна і папрасіла даць ахову мірнага пікету.

— Абяцалі прыехаць у хуткім часе, — сказала яна.

На Камароўку прыйшоў Павел Севярынец. З сабой ён узяў «трывожную сумку».

— Я нашу яе з сабой, калі чакаю затрыманняў, — растлумачыў Севярынец.

Палітык заявіў, што ўлады спрабуюць запалохаць людзей, якія выстройваюцца ў кіламетровыя чэргі, каб пакінуць свае подпісы.

Да 12-й гадзіны на Камароўцы ўсё яшчэ няшмат людзей. Традыцыйнай чаргі не назіраецца. Павел Севярынец у мікрафон папрасіў усіх выказаць салідарнасць з затрыманымі ў Гродне і ў Мінску на мінулых пікетах. Ён сказаў, што гэта свабодны мікрафон і людзі могуць выказваць сваё меркаванне.

Мікрафон ўзяла жанчына, прадставілася Веранікай. Яна заявіла, што беларусы будуць усё рабіць па законе.
— Ён кажа пра майдан, але ў нас майдана не будзе, мы беларусы, мы ўсе будзем рабіць па законе. Мы хочам сумленных выбараў, — сказала яна.

Вакол Севярынца з мікрафонам сабраўся невялікі натоўп. Бард Анатоль Кудрасевіч грае на гітары і спявае. Усіх прысутных на камеры здымаюць праваахоўнікі ў цывільным.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: