На абаронцаў Курапатаў напаў правакатар

Невядомы спачатку плюнуў на сцяг, які трымаў Павел Севярынец, а потым палез біцца.
Базыль Гушча (злева) спрабуе ўтрымаць правакатара, які лезе ў бойку

Базыль Гушча (злева) спрабуе ўтрымаць правакатара, які лезе ў бойку



Як паведаміў «Новаму Часу» Іларыён Трусаў, каля 13.00 на Курапацкую варту напаў невядомы правакатар. Ён спачатку падышоў да Паўла Севярынца, які трымаў сцяг, пасля чаго на яго плюнуў. Прысутныя адразу ж затрымалі мужчыну, які пры гэтым імкнуўся ўдарыць Базыля Гушчу ў твар.

Затрыманага імкнуўся вызваліць ахоўнік рэстарацыі «Поедем, поедим», абаронцы ж хацелі здаць яго ў міліцыю.

Тым не менш, праз пэўны час мужчыну адпусцілі, бо апасаліся, што міліцыя хутчэй складзе пратакол на іх. Пазней удзельнікі варты ўзгадалі, што той жа самы мужчына ўзімку ўжо нападаў на Паўла Севярынца і разбіў твар Юрасю Палейку.

Відэа інцыдзенту апублікаванае ў тэлеграм-канале Менск Малады Фронт.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!