На маці лагойскага маладафронтаўца ўзбудзілі крымінальную справу

Аб гэтым на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў Павел Севярынец.

"Паведамляе адзін з кіраўнікоў Маладога Фронту Дзяніс Урбановіч:

На мацi лагойскага маладафронтаўца Мiкiты Пацемкiна, Алену Пацемкiну, узбудзiлi крымiнальную справу паводле арт. 366 ч.1: яна быццам бы накiнулася на судовага выканаўцу. Усе пачалося ў красавiку 2018 года, калi да яе прыйшлi дахаты судовыя выканаўцы, без пастановы суда забралi маемасць.
Пасля доўгага змагання з сiстэмай суд вынес пастанову - усё вярнуць, дзеяннi лагойскiх судовых выканаўцаў незаконныя", — даводзіць Павел перадгісторыю здарэння.

"I вось пачынаецца помста: то спроба прыцягнуць сына Алены Пацемкiнай Мiкiту - не атрымалася. Зараз помста мясцовай улады перайшла ўсе межы, вырашылi прыцягнуць да нейкай незразумелай справы маці. Мiлiцыянты, якiя тады прысутнiчалi, кажуць, што нiчога не было (афiцыйна) а СК усё роўна ўзбудзiў справу.
Начальнiк Лагойскага РАУС Дзмiтрый Iванавiч Мiлашэўскi, сказаў, што разбiрацца не патрэбна (зразумела, узбудзiць справу, няма чаго ў розныя белсаты зьвяртацца)," — піша сустаршыня БХД.

"Мiлiцыянты у рэгiёнах сябе адчуваюць гаспадарамi свету. Але далей так ня будзе."

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!