На Марыну Хоміч склалі пратакол за пікет ля будынку МУС

На лідара Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марыну Хоміч склалі пратакол за пікет салідарнасці з маці зніклага міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі.
Марына Хоміч

Марына Хоміч



Пратакол складзены паводле ч. 1 арт. 23.34 КаАП Беларусі, паведамілі ёй ва УУС адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска.

Я лічу гэты пратакол фактам ціску на мяне як на прамоўцу БХД. Акцыя праходзіла ў межах выбарчага заканадаўства падчас перыяду па зборы подпісаў, і ніякіх парушэнняў дапушчана не было”, — паведаміла Марына Хоміч у каментары bchd.info.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!