На маці Паўла Севярынца склалі пратакол за ўдзел у легальным пікеце

Яна брала ўдзел у пікеце па збору подпісаў 31 траўня ў Віцебску, паведамляе Белсат.
Сёння 5 чэрвеня дахаты да Таццяны Севярынец, маці палітыка Паўла Севярынца, прыйшлі міліцыянты, каб скласці пратакол па арт. 23.34 («Парушэнне закону аб масавых мерапрыемствах»). Аб гэтым ён напісаў у сваім Facebook.

«Прыйшоў цэлы маёр, зяць суседкі. Таварышам трэба памятаць: усе, хто фабрыкуе і падпісвае незаконныя паперы, неўзабаве адкажуць па ўсёй строгасці закона», – адзначыў Павал у допісе.

У нядзелю 31 траўня ў Віцебску сабраўся вялізны натоўп, каб паставіць подпісы за Святлану Ціханоўскую, Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу, якія ў той дзень мелі свае вялікія пікеты.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: