На Міколу Статкевіча склалі новы адміністрацыйны пратакол

Новы пратакол па ч. 3 арт. 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях складзены на апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча, які адбывае 15-сутачны арышт, паведамляе яго телеграм-канал.
Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

Статкевічу інкрымінуюць тое, што 8 траўня ў сваім телеграм-канале STATKEVICH ён размеціў інфармацыю пра дату, час і месца правядзення масавага мерапрыемства да атрымання дазволу Мінгарвыканкама на яго правядзенне. Акрамя таго, ён паведаміў, што 14 траўня адбудзецца падача ў Цэнтральную выбарчую камісію спісаў яго ініцыятыўнай групы і груп «кандыдатаў пратэсту», пазначыўшы месца і час збору.

Як паведамлялася, Статкевіча затрымалі 31 мая людзі ў цывільным, калі ён накіроўваўся на пікет каля Камароўскага рынку ў Мінску. «Палітык Мікалай Статкевіч асуджаны да 15 сутак пазбаўлення волі ў Ленінскім раённым судзе», — паведамляў праваабарончы цэнтр «Вясна». Там адзначалі, што прысуд быў вынесены за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

interfax.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: