На Сяргея Ціханоўскага завялі крымінальную справу

Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.
Сяргей Ціханоўскі

Сяргей Ціханоўскі

Блогер Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы ўвечары 29 траўня ў Гродне. Затрыманню папярэднічаў канфлікт асобных грамадзян і супрацоўнікаў міліцыі з прыхільнікамі Сяргея Ціханоўскага, якія сабраліся на пікет па збору подпісаў за жонку блогера Святлану Ціханоўскую: яна збірае подпісы на вылучэнне ў прэзідэнты. Разам з Ціханоўскім былі затрыманыя і іншыя ўдзельнікі пікета.

30 траўня ў тэлеграм-канале МУ.С з'явілася паведамленне аб тым, што на Сяргея Ціханоўскага заведзена крымінальная справа.

«29 траўня, у Гродна на плошчы Савецкай былі затрыманы асобы, якія ў тым ліку раней судзімыя і неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці, якія ўжылі гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі Ленінскага РАУС з мэтай перашкодзіць іх законнай дзейнасці. Сярод затрыманых гомельскі блогер Сяргей Ціханоўскі. Дваім міліцыянтам нанесены цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці, яны ў цяперашні час шпіталізаваны.

Следчымі распачата крымінальная справа за насілле ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў
», — паведаміла прэс-служба МУС.

Святлана Ціханоўская раней выступіла з заявай, у якой сказала аб учыненай у дачыненні да мужа правакацыі і парушэнні сваіх канстытуцыйных правоў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: