На Валерыя Цапкалу завялі крымінальную справу аб хабары

Пра гэта паведамляюць яго прадстаўнікі.
Валерый Цапкала і Вераніка Цапкала

Валерый Цапкала і Вераніка Цапкала

Супраць Валерыя Цапкалы — незарэгістраванага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, які быў вымушаны пакінуць краіну, — распачата крымінальная справа па артыкуле аб атрыманні хабару. Пра гэта «Медузе» паведаміў прадстаўнік Цапкалы Аляксей Урбан.

Артыкул беларускага КК аб атрыманні хабару прадугледжвае пакаранне да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Тэлеграм-канал "Наша Ніва" апублікаваў фота дакумента, які пацвярджае гэту інфармацыю.

Валерый Цапкала з'ехаў з Беларусі пад пагрозай крымінальнага пераследу. Двое іншых апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты — Віктар Бабарыка і Сяргей Ціханоўскі — былі арыштаваныя. Бабарыку абвінавачваюць у адмыванні грошай, ухіленні ад выплаты падаткаў і дачы хабару, Ціханоўскага — у арганізацыі беспарадкаў.

Пасля таго, як галоўныя супернікі Лукашэнкі не былі дапушчаныя да выбараў, яго асноўнай суперніцай стала Святлана Ціханоўская, жонка Сяргея Ціханоўскага. Штабы Бабарыкі і Цапкалы падтрымалі яе і дапамаглі ў правядзенні выбарчай кампаніі.

meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: