На сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі грымнула фанаграма з дзіўным напевам «ла-ла-ла-ла»

Спецыяльны карэспандэнт расійскага выдання «Камерсант» Андрэй Калеснікаў прысутнічаў у Мінску на ўчорашняй сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Вось некалькі штрышкоў з гэтага спаткання.



«На ўваходзе Уладзіміра Пуціна сустракаў Аляксандр Лукашэнка, які прыехаў сюды разам з сынам Колем на некалькі хвілін раней расійскага прэзідэнта. Калі Уладзімір Пуцін выходзіў з машыны, Колю трохі і максімальна ветліва адціснулі ад Аляксандра Лукашэнкі.
 
 
Хлопчык, зрэшты, усё зразумеў правільна: пакуль гэта не яго мерапрыемства (але ж прыйдзе час, і гэта ён будзе сустракаць Уладзіміра Пуціна ля ўваходу ў гэты музей напярэдадні чарговага юбілею …)».
 
 
«Камерсант», падобна, прызнае, што некалі Аляксандр Лукашэнка не будзе прэзідэнтам Беларусі, а вось Пуцін будзе жыць вечна.
 
 
«Тут жа быў і Коля з вялікім бантам ў колеры нацыянальнага сцяга Беларусі. На нейкі момант ён згубіўся ў мітусні ля ўваходу ў залу фотакарэспандэнтаў. Вонкава ён заставаўся пры гэтым цалкам спакойным: яму было не прывыкаць да пратакольнай мітусні. Зрэшты, яго хутка ўзялі ў надзейнае кольца беларускія ахоўнікі: яны добра ведалі сваю галоўную працу».
 
 
«Раптам, калі Аляксандр Лукашэнка хацеў яшчэ нешта сказаць, пад скляпеннямі Залы славы грымнула фанаграма з дзіўным напевам «ла-ла-ла-ла», але тут жа і заглухла, каб праз хвіліну з'явіцца зноў:
 
 
аказалася, гэта быў пачатак песні «Дзень Перамогі», з якой павінен быў выступіць хор (упэўнены, гэтыя людзі гатовыя былі справіцца і без фанаграмы: выгляд гэтых гатовых ісці, а дакладней, стаяць да канца людзей казаў пра гэта)».
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: