«Начныя ваўкі» ў Мінску (фота)

Расійскія байкеры з матаклубу «Начныя ваўкі» сёння праехалі калонай праз Мінск. Пры гэтым правілаў дарожнага руху, падобна, яны не асабліва прытрымліваліся.


Калона байкераў з Расіі прыехала сёння ў Беларусь, далей іх шлях ляжыць у Польшчу, Славакію, Вугоршчыну, Чэхію, Нямеччыну. Іх маршрут запланаваны наступным чынам: Масква, Смаленск, Менск, Брэст, далей — Польшча, дзе запланавана наведаць Варшаву і Вроцлаў. З Польшчы яны плануюць ехаць у Вугоршчыну і наведаць Будапешт. Затым адправіцца ў Прагу і, нарэшце, абмінуўшы Дрэздэн, плануюць апынуцца ў Берліне.

Мотапрабег «Дарогі Перамогі» з Масквы ў Берлін, прысвечаны Дню Перамогі, ужо стаў для расійскіх байкераў традыцыйным. Варта адзначыць, што гэта будзе трэцяя па ліку спроба ажыццявіць падобны мотапрабег. Першыя дзве не ўвянчаліся поспехам. Байкераў спынялі на польскай мяжы і адпраўлялі дадому. Сёлета польскі МЗС зацягвае разгляд пытання з візамі, але кіраўніцтва «Начных ваўкоў» спадзяецца, што атрымае візы ў самы апошні момант.

Сёння ўдзельнікі мотаклуба «Начныя ваўкі» наведалі «Курган Славы» пад Мінскам і ўсклалі кветкі да мемарыяла. Далей іх шлях ляжаў праз сталіцу Беларусі. Падзаправіцца  бензінам яны спыніліся каля 13-й гадзіны на аўтазапраўцы «Лукойл» поруч ст. мятро «Кунцаўшчына» ў Фрунзенскім раёне Мінска.  Можна было выразна разглядзець, што сярод калоны ёсць і байкеры з Беларусі, таксама чамусьці ў куртках з сімволікай клуба «Начныя ваўкі».


На некаторых матацыклах маюцца згорнутыя сцягі непрызнанай у Беларусі ДНР, адпаведна — з'яўляюцца недазволенай сімволікай. Але, падобна, што расійскіх байкераў гэта ніколькі не бянтэжыць. Як і парушэнне імі правіл ПДР, усталяваных у Рэспублікі Беларусь.

Так, выязджаючы з аўтазапраўкі, усе ўдзельнікі калоны строга парушылі адно з правіл, праехаўшы пад знакам 4.1.2. «Рух направа». Пры дадзеным знаку дазваляецца рух толькі направа, але ўсе ўдзельнікі калоны паехалі налева, выехаўшы на вуліцу Ляшчынскага ў бок вуліцы Прытыцкага. Пры чым што, на чале калоны ехаў байкер з беларускімі нумарамі. За ім лідар клуба «Начныя ваўкі» «Хірург» і следам усе астатнія.


 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Иван
  • 2017-04-29 17:50:00
Эти Провокаторы на мотоциклетах - всё никак не успокаиваются ?! ну - ну !. В этот раз - они рассчитывают купить новые Косметички уже в Европе ?!

Больш цікавага на «Новым Часе»: