
Адвакаты ўкраінскай ваеннапалоннай Надзеі Саўчанкі інфармацыю зараз правяраюць, але ні абвергнуць, ні пацьвердзіць пакуль не могуць.
Пакуль з розных крыніц паступае неадназначная інфармацыя, паводле якой на дадзены момант не зразумела, ці Надзея Саўчанка спыняе галадоўку цалкам, ці гэта проста адзінкавы крок па падтрыманні здароўя ў больш-менш стабільным стане. Таксама няма інфармацыі, як арганізм палоннай успрыняў курыны булён — так, раней пры спробе з'есці дзіцячую кансерву Надзею Саўчанку ванітавала.
Сёння — 84-ты дзень галадоўкі Надзеі Саўчанкі, якую расійскія ўлады абвінавачваюць у датычнасці да забойстваў расійскіх журналістаў.