НАК — пра пагрозы адабраць у Беларусі Еўрагульні: «Падрыхтоўка працягваецца поўным ходам»

Прэс-сакратар НАК Беларусі Вікторыя Мянанава ў гутарцы з карэспандэнтам Tribuna.com пракаментавала заяву НАК Германіі аб магчымым байкоце Еўрагульняў-2019.
«Падрыхтоўка да Еўрапейскіх гульняў працягваецца поўным ходам, ніякіх дзеянняў прадпрымаць не будзем, ад нас не варта чакаць якіх-небудзь заяваў з гэтай нагоды», — сказала Мянанава.

Сёння кіраўнік НАК Германіі Альфонс Херман заявіў, што яго краіна можа байкатаваць Еўрагульні-2019 з-за затрыманняў журналістаў незалежных беларускіх СМІ.

Крыху раней «Наша Ніва» паведамляла, што з-за гэтых падзей ЕС можа адабраць Еўрагульні ў Беларусі.

ІІ Еўрапейскія гульні павінны прайсці ў Мінску ў 2019 годзе. Гэта права наша краіна атрымала на 45-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, якое ў кастрычніку 2016 года адбылося ў Мінску. I Еўрапейскія гульні прайшлі ў чэрвені 2015 года ў Баку, дзе беларускія спартсмены заваявалі 43 ўзнагароды.

Паводле by.tribuna.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2018-08-15 21:30:13
Гэта не навіна, а вось гісторыя з трэнерам Каташуком, якога выганяюць з Беларускай федэрацыі шахмат, - навіна. Не хочаце чытаць, дык хоць кароткае відэа паглядзіце: https://www.youtube.com/watch?v=4oCXeYEnWiM
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: