Наколькі моцны і трывалы рэжым Лукашэнкі

Калі вы хочаце зразумець, наколькі моцны і трывалы сёння рэжым Лукашэнкі, напісаў Ігар у фб, то ўспомніце:

Дзевяць дзён таму Лукашэнка паабяцаў "у бліжэйшыя дні" разабрацца з пратэстамі ў Мінску;

Восем таму ён даручыў спецслужбам на працягу выходных "забяспечыць парадак" у Гродне і іншых гарадах вобласці. Сваім апанентам у маштабах краіны ён даў пару дзён на тое, каб адумацца: "з панядзелка хай не крыўдзяцца. Улада павінна быць уладай”;

Семь дзён таму ён абяцаў спецназаўцам "разабрацца" з пратэстоўцамі;

Два дні таму ён заявіў, што "вакханалія" з пратэстамі заканчваецца.

Насуперак усім гэтым заявам сёння — 22-гі дзень бесперапынных пратэстаў, зноў дзясяткі тысяч чалавек выйшлі на вуліцу і Лукашэнка зноў бегае пад Палацам Незалежнасці з аўтаматам.

Дык вось: калі вас палохае той факт, што пратэсны рух топчацца на месцы, то ўявіце як палохае ўладу ўласнае бяссілле. Сотні затрыманых толькі на гэтым тыдні, новыя і новыя крымінальныя справы, зачыстка праспекта Незалежнасці, бронетэхніка і аўтаматчыкі на вуліцах горада — а ў выніку яны зноў атрымліваюць марш на 200 тысяч чалавек.

Трываласць любой вертыкалі ўлады шмат у чым трымаецца на веры сілавікоў і наменклатуры ў непахіснасць рэжыму. А пра якую непахіснасць можа ісці гаворка, калі твой Вярхоўны лідар вымушаны сустракаць дзень нараджэння з аўтаматам у руках і пад абаронай бронетэхнікі?..

Так што не варта недаацэньваць дэмаралізуючы эфект такіх дзён, як сёння. Калі параўноўваць цяперашняе супрацьстаянне ўлады і грамадства з пазіцыйнай вайной, то гэтая пазіцыйная вайны ідзе на яе — улады — тэрыторыі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: