Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы: толькі санкцыі могуць ацвярозіць рэжым Лукашэнкі

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач прызнаў, што сітуацыя з палякамі, зняволенымі ў Беларусі, складаная.


Паводле яго слоў, беларускія ўлады не зацікаўленыя ў размове на гэтую тэму. Ён дадаў, што санкцыі могуць змяніць сітуацыю, паведамляюць naviny.online са спасылкай на polskieradio.pl.

«Я лічу, што толькі шляхам палітычнага ціску і вядзення палітыкі санкцый мы зможам прывесці да нейкага працверазення ў Мінску. Вядома, мы працягваем весці такую палітыку. Аднак на самой справе ключавым у дадзеным выпадку з'яўляецца поўнае працверазенне Мінска і аналіз, ці сапраўды ім выгадна бяспраўна трымаць людзей. Бо такім чынам свае пазіцыі губляе не толькі беларускі істэблішмэнт, але і бізнес, які падтрымлівае Лукашэнку. Спадары ў Мінску, цяпер самы час прааналізаваць сітуацыю», — сказаў Марцін Пшыдач.

Намеснік міністра замежных спраў заявіў, што палякі, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах, павінны быць вызваленыя. Ён дадаў, што салідарызуецца з ўдзельнікамі маніфестацый у іх падтрымку.

З сакавіка ў беларускім СІЗА знаходзяцца Анджэй Пачобут і Анжаліка Борыс. Беларускія спецслужбы абвінавачваюць іх у распальванні нацыянальнай нянавісці, за што ім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: