Напішы пра сваё мястэчка альбо вядомага земляка — і атрымай рыдар

Дабрачынны фонд “Вяртанне” абвяшчае конкурс, каб прыцягнуць увагу да беларускамоўнай Вікіпедыі.



 
Вікіпедыя — гэта энкцыклапедыя ў сеціве. У адрозненні ад папяровай энцыклапедыі, тут можна аператыўна ўносіць праўкі ў артыкулы. На жаль, беларускамоўны сегмент Вікіпедыі прадстаўлены слаба. Нас, беларусаў, больш за 9 мільёнаў, а артыкулаў па-беларуску створана толькі 77000 — сучасным правапісам і 54000 — класічным. Для параўнання, у літоўскай — 168000, польскай — 1074000, балгарскай — 168000, шведскай — 1947000 (!). Нам ёсць да чаго імкнуцца.
 
 
У гэтых агулам 130 тысячах ёсць інфармацыя пра вядомых беларускіх спартоўцаў і пісьменнікаў, мастакоў і музыкаў, пра беларускія гарады і пасёлкі. Але няма пра меншыя вёскі, пра асобаў, чые дасягненні не выйшлі за межы раёна. Але гэта не азначае, што пра іх не варта памятаць. Давайце створым артыкулы пра іх для Вікіпедыі, каб расказаць пра такіх людзей іншым.
 
 
Як пісаць? Праверце на са сайце http://be.wikipedia.org/, ці няма ўжо артыкула, які вы хочаце напісаць. У акенца “знайсці” ўвядзіце прозвішча асобы альбо назву населенага пункта. І калі іх там не знойдзецца, смела пішыце. Але рабіце гэта па схеме, якую лёгка паглядзець на сайце Вікіпедыі.
 
 
Пра што пісаць? Не трэба абмяжоўвацца толькі асобамі і населенымі пунктамі. Напішыце пра мясцовыя гістарычныя ці прыродныя помнікі, пра прадпрыемствы вашай мясцовасці, падзеі, якія адбываліся тут падчас паўстанняў, войнаў…Калі ў вас няма схільнасці ствараць арыгінальныя артыкулы, пішыце на падставе раней напісанага ў газетах, кнігах. Але абавязкова пазначайце крыніцы інфармацыі. Калі гэта старонка ў інтэрнэце, пастаўце спасылку на яе.
 
 
Галоўнае, каб артыкулы былі нейтральныя, а звесткі дакладныя. І не забывайцеся дадаваць фотаздымкі.
 
 
Прысылайце свае артыкулы на электронную скрыню viartannie2013@gmail.com з пазнакай “Вікіпедыя”. У лісце пазначце, адкуль вы, колькі вам гадоў, нумар тэлефона.Тры найбольш плённыя аўтары атрымаюць падарункі ад дабрачыннага фонду “Вяртанне” — электронныя чыталкі. Конкурс працягнецца да 25 снежня. Вынікі будуць падведзены да 25 студзеня 2015.
 
 
Па выніках артыкулы будуць правераны і з’явяцца на сайце Вікіпедыі.Падрабязней пра правілы напісання артыкулаў для Вікіпедыі можна прачытаць тут.
 
 
Паводле прэс-рэлізу дабрачыннага фонда "Вяртанне"
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2014-11-14 16:41:30
"Калі ў вас няма схільнасці ствараць арыгінальныя артыкулы, пішыце на падставе раней напісанага ў газетах, кнігах". Тут варта ўдакладніць, што Вікіпедыя якраз і не вітае
"арыгінальныя артыкулы", вітае кампіляцыю ўжо апублікаванага.