
«Мы пачалі атрымліваць першыя сігналы ад новаспечаных дэлегатаў так званага УНС аб тым, што іх прымушаюць да ўдзелу ў гэтым незаконным зборышчы, — адзначаецца ў заяве. — Характэрна, што прымушаюць да ўдзелу іх начальнікі, якіх раней саміх прызначылі на ролю дэлегатаў зверху. Цяпер яны ўсвядомілі, што ім можа пагражаць ўдзел у т. зв. УНС, і спрабуюць падставіць сваіх падначаленых.
Ёсць падставы лічыць, што нешта падобнае адбылося і са
знакамітым ліхтаршчыкам з Брэста, якому пра «абранне» яго дэлегатам
паведаміў па званку начальнік.
Дзіўнай выглядае і гісторыя з пінскім лекарам, якога выслучыў у дэлегаты мясцовы Савет дэпутатаў без яго ведама. Праўда, лекар тлумачыць, што
ён і сам з'яўляецца дэпутатам.
Аб чым гэта кажа?
План НАR і Cумленных людзей па прававым ціску на дэлегатаў
працуе і дае першы плён. Мы чакаем павелічэння колькасці падобных зваротаў ад
дэлегатаў у формаце зваротнай сувязі.
Што з гэтым рабіць?
Наш план не мяняецца. Мы разумеем, што на людзей, якія
трапляюць у спісы дэлегатаў не па сваёй волі, можа аказвацца ціск зверху. Але
яны таксама павінны разумець, што ў выпадку іх «абрання» на ролю дэлегатаў
тымі, хто першапачаткова не меў на гэта права, закон усё яшчэ парушаецца. І згаджацца з падобным «выбраннем» — значыць станавіцца саўдзельнікам злачынства.
Мы
папярэджваем абсалютна ўсіх незаконна абраных дэлегатаў і тых, хто «выбірае»
іх, не маючы на гэта права — вашым дзеянням у любым выпадку будзе дадзеная
прававая ацэнка. Але пазбегнуць наступстваў можна — для гэтага трэба
адмовіцца ад любога ўдзелу ў незаконным сходзе».