«Народная інаўгурацыя» і агароджаная Незалежнасць. Падзеі 27 верасня (анлайн)

Ужо сёння анансаваны чарговы пратэстны марш. Яго называюць "народнай інаўгурацыяй". Як звычайна, улады рыхтуюцца да вялікай колькасці пратэстоўцаў і пачынаюць перакрываць цэнтр Мінска. За падзеямі сённяшняга дня сачыце ў нашым анлайне

Ад самага ранку ўжо агараджаная плошча Незалежнасці

Сёння не будзе працаваць гандлёвы цэнтр "Галерэя Мінск", кажуць "па тэхнічных прычынах". Не будуць працаваць таксама "Замак" і "Сталіца".
19:30 Каля станцыі метро «Уручча» (яна зачынена) стаяць некалькі мікрааўтобусаў, ходзяць людзі ў чорным. Ёсць аўтазакі. Некалькі чалавек затрыманыя. Сілавікі ўварваліся ў піцэрыю «Додо» ва Уруччы, каб затрымаць некалькі чалавек.

18:50  Галава калоны дайшла да станцыі метро "Уручча". Такім чынам, мінскія пратэстоўцы ўжо прайшлі за сёння амаль 12 км.

18:25 Дэманстранты ў Менску пачалі разыходзіцца

Частка людзей з калёны, якая дайшла да Нацыянальнай бібліятэкі, рухаецца далей на праспэкце Незалежнасьці, у бок Барысаўскага тракту, частка людзей павярнула на вуліцу Філімонава і Каліноўскага. Частка разыходзіцца.


Рух па праспэкце Незалежнасьці ад станцыі мэтро «Ўсход» у бок МКАД не перакрыты, людзі працягваюць ісьці па праезнай частцы праспэкту Незалежнасьці ў бок Уручча, адначасова рухаецца і транспарт.

У бок пратэстоўцаў едуць аўтазакі

18:00 Пратэстоўцы дайшлі да Нацыянальнай бібліятэкі, паведамляе карэспандэнт Свабоды. Людзі рухаюцца па праспэкце Незалежнасьці далей у бок Уручча.


17:55 Калёна пратэстоўцаў набліжаецца да Нацыянальнай бібліятэкі, міліцыя далей праз дынамікі зьвяртаецца да людзей з просьбай разысьціся. Некаторыя разыходзяцца, паведамляе карэспандэнт Свабоды, але большасьць рухаецца далей. Калона медыкаў ідзе побач з калонай дэманстрантаў па праспекце Незалежнасці. У часе маршаў медыкі суправаджаюць калону, каб пры патрэбе аказаць першую дапамогу пацярпелым.



17:45 Слухачы @euroradio заўважылі ў раёне плошчы Перамогі вялікую калону спецтэхнікі: аўтазакі і тэнтаваныя грузавікі для перавозкі людзей. Яна кіруецца ў бок Усходу, куды пайшлі пратэстоўцы.

17:40 У Менску ў дэманстрацыі бяруць удзел да 100 тысяч чалавек

Такія ацэнкі карэспандэнтаў Свабоды і «Інтэрфакса». У калёне на праспэкце Незалежнасьці людзі запалілі ліхтары на тэлефонах, паведамляе карэспандэнт Свабоды. Калёну вітаюць жыхары дамоў па праспэкце Незалежнасьці і прадаўцы крамаў.

Да ліку закрытых станцыяў мэтро дадаліся «Маскоўская» і «Ўсход»

На рагу праспекта і Макаёнка збілі і затрымалі раварыста.


17:30 Галава калёны дэманстрантаў дайшла да плошчы Калініна, людзі там пастаялі, прапусьцілі машыну «хуткай дапамогі» і пайшлі далей па праспэкце Незалежнасьці. Калёна заняла ўсю праезную частку, хвост калёны яшчэ ля «Рыгі».

Да ліку закрытых станцыяў мэтро дадалася «Парк Чалюскінцаў», затое адкрылі «Нямігу» і «Фрунзэнскую»

17:10 Шматтысячная калёна пратэстоўцаў дайшла па вуліцы Сурганава да праспэкту Незалежнасьці. Павярнулі на плошчу Якуба Коласа. Канец калёны яшчэ за плошчай Бангалор. Інцыдэнтаў пакуль няма. Праспэкт перакрыты. У выніку пайшлі ў бок Нацыянальнай бібліятэкі





17:00 Паводле Google Maps, Менск цяпер перакрыты практычна цалкам. Зачыненая станцыя метро «Акадэмія навук», паведамляе метрапалітэн.




16:55 Калёна набліжаецца да праспэкту Незалежнасьці. Галава калёны дэманстрантаў дайшла да скрыжаваньня вуліц Сурганава і Якуба Коласа. Спыніліся і чакаюць хвост калёны. А яго ня бачна – ён яшчэ далёка на вуліцы Багдановіча.

Карэспандэнты Свабоды не заўважылі інцыдэнтаў у апошні час. Людзі ў жылых дамах вітаюць калёну нацыянальнымі сьцягамі

16:40 Дэманстранты з вуліцы Багдановіча павярнулі на вуліцу Сурганава, ідуць у кірунку праспэкту Незалежнасьці. Калёна дэманстрантаў скандуе: «Сьвета — прэзыдэнт», «Верым! Можам! Пераможам!», «Лукашэнку ў аўтазак». Затрымліваюць людзей з хваста калёны


16:20 Сілавікі стаяць на скрыжаваньні праспэктаў Машэрава і Незалежнасьці, пратэстоўцы ж павярнулі ў бок плошчы Бангалор, ідуць па вуліцы Багдановіча.

Калёна расьцягнулася на некалькі кілямэтраў, галава яе дайшла да рэстарану «Белая вежа», хвост яшчэ каля стэлы. На прылеглых вуліцах заторы

З праспэкту Машэрава калёна пратэстоўцаў дайшла да скрыжаваньня вуліц Багдановіча і Харужай — і павярнула ў бок Камароўскага рынку
Перакрылі таксама вуліцу Куйбышава, але ў раёне Камуністычнай — а калёна пратэстоўцаў павярнула на вуліцу Харужай. Пратэстоўцы не павярнулі ў бок праспэкту Незалежнасьці, дзе зьбіраюцца сілы АМАП, а прадоўжылі рух па вуліцы Багдановіча ў кірунку плошчы Бангалор








У 16:30 адбылася хвіліна маўчання. Калона ўжо дайшла да плошчы Бангалор, збіраюцца ісці па Сурганава ў бок праспекта

15:50 У агульную калёну далучыліся спартоўцы з транспарантам «Народ – чэмпіён». У іх групе каля 30 чалавек — гэта тыя самыя спартоўцы, што былі на папярэдніх маршах.

На праспэкце Пераможцаў з аднаго з бальконаў дома насупраць стэлы вывесілі вялікі бел-чырвона-белы сьцяг — ён закрывае тры паверхі

Галава калоны дасягнула Маладзёжнага тэатра, хвост — каля Стэлы. Яны займаюць частку праезнай часткі і тратуар  

15:35 Ручайкі людзей працягваюць сцякацца да Стэлы "Мінск — горад-герой".
У Мінску сапсавалася надвор’е: у цэнтры моцны вецер, дождж. Тым не менш, дэманстранты, што сабраліся ля Стэлы, не разыходзяцца. Яны надзяваюць дажджавікі і хаваюцца пад парасонамі.

Людзі падыходзяць да вайскоўцаў, што чакана абараняюць саму Стэлу, і паказваюць ім свае плакаты. 

Пратэстоўцы ад Стэлы, дзе сабралася каля 30 000 чалавек па ацэнках нашых рэпарцёраў, рушылі па Машэрава ў бок плошчы Перамогі. 

15:20 Ля Стэлы ўжо тысячы пратэстоўцаў, людзі занялі скрыжаванне праспектаў Машэрава і Пераможцаў.

Як заўжды на апошніх маршах, тут ёсць ударная ўстаноўка на платформе, якая задае пратэстам рытм )




15:00 Пратэстоўцы перакрылі праспект Пераможцаў. Тут некалькі тысяч чалавек. Людзі дастаюць сімволіку і плакаты, набліжаюцца да стэлы. Па ходзе да іх далучаюцца іншыя калоны.

У раёне ад Палаца спорту да стэлы сабралося ўжо некалькі тысяч чалавек. Таксама некалькі тысяч чалавек накіроўваецца ў бок стэлы з боку праспекта Незалежнасці па вуліцы Машэрава.



14:50 Затрыманьні пачаліся на праспэкце Пераможцаў у Менску

Да гатэлю «Юбілейны» пад’ехаў АМАП у чорным і аўтазакі, людзей гоняць далей ад праспэкта, пачаліся затрыманьні, карэспандэнты Свабоды налічылі 5 затрыманых у першыя хвіліны


14:40 Сілавікі сёння дзейнічаюць на апярэджанне і не даюць пратэстоўцам сабрацца. Гэтае відэа знятае побач з жылым кварталам "Каскад", але тое самае назіраецца ў іншых раёнах Мінска, а таксама ў Гомелі і ў Магілёве.

14:30 У цэнтры Мінска нешматлюдна

Людзі спрабуюць збірацца на Нямізе


14:20 Затрыманні на Нямізе. 

Людзі зьбіраюцца, на Нямізе зьявіліся першыя бела-чырвона-белыя сьцягі

Нягледзячы на кропкавыя затрыманьні ў раёне Нямігі, у Менску пачынаюць зьбірацца людзі, зьявіліся першыя нацыянальныя сьцягі на плячах у пратэстоўцаў, перадае карэспандэнт Свабоды.

Людзі ў раёне скрыжаваньня вуліцы Нямігі і праспэкта Пераможцаў гуляюць, у калёны не зьбіраюцца. Мікрааўтобусы зь сілавікамі езьдзяць, папярэджваюць патэнцыйных удзельнікаў маршу

14:00 Ля «Галерэі» амапаўцы правяраюць заплечнікі і мабільныя тэлефоны маладых людзей, якія тут гуляюць. Таксама ля «Галерэі» на Нямізе міліцыянты перапісваюць дадзеныя журналістаў, якія сёння працуюць на акцыях. Кажуць, што праводзяць «рэгістрацыю журналістаў» нібыта для іх жа бяспекі. І папярэджваюць, што ў выпадку, калі яны будуць замінаць працаваць сілавікам, іх чакае адказнасць па артыкуле 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы). Ля «Галерэі» затрымалі маладога чалавека з белымі і чырвонымі кветкамі.
Улады пачынаюць перакрываць аўтамабільны рух. Слухачы @euroradio паведамляюць, што перакрыты праезд па Другім кальцы з боку Пушкінскай у бок Арлоўскай.

13:30 Перакрыты для руху аўтамабіляў праспект Пераможцаў у бок «Кароны Замак» ад вуліцы Ігнаценкі. На Нямізе малалюдна, езьдзяць мікрааўтобусы сілавікоў

У Менску перакрыты Пераможцаў, але ў раёне Нямігі па ім нармальна езьдзяць машыны і грамадзкі транспарт. На вуліцы Няміга і ў пачатку праспэкту Пераможцаў людзей мала, магчыма, меней, чым звычайна, бо не працуюць вялікія гандлёвыя цэнтры.

Насупраць Палацу спорту стаяць мікрааўтобусы сілавікоў, такія ж мікрааўтобусы езьдзяць па вуліцах на невялікай хуткасьці.

Кастрычніцкая плошча абгароджаная турнікетамі, калючага дроту, як раней, сёньня тут няма. Ніякіх знакаў, што людзі зьбіраюцца, пакуль няма, перадаюць карэспандэнты Свабоды.

На праспэкце Машэрава затрымалі некалькі чалавек

13:15 Зачыненыя станцыі метро плошчу Якуба Коласа, плошча Перамогі, Кастрычніцкая, плошча Леніна, Фрунзенская. У тэатры музкамедыі заўважылі сілавікоў.

12:45 З'явіліся паведамленні, што "па тэхнічных прычынах" не працуюць рэстараны KFC і "Бургер Кінг" на Нямізе.



12:40 Каля Стэлы — небывалая канцэнтрацыя мікрааўтобусаў. 


12:30 Пачаліся затрыманні. Двух чалавек ужо затрымалі ў Менску — каля гандлёвага цэнтру «Галерэя»,

12:15 На вуліцы Сапёраў: ад "Рубяжоў" да аўто з калючым дротам. І безліч аўтобусаў з сілавікамі.

12:00 Яшчэ больш сілавікоў высаджваюцца ў цэнтры горада.

Каля Мінска заўважана калона БТР.

За кінатэатрам "Цантральны" стаіць вадамет


11:00 Па ўсім цэнтры кардоны сілавікоў.


 10.20. З Уручча ўцэнтр сцягваецца вайсковая тэхніка.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: