Навумчык: Рана ці позна беларусам давядзецца рабіць геапалітычны выбар

Журналіст і былы дэпутат Вярхоўнага савета Сяргей Навумчык выказаўся пра сённяшнюю сустрэчу Святланы Ціханоўскай з Джо Байдэнам.
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

«Адна толькі 15-хвілінная сустрэча з Байдэнам без гутарак з Блінкенам ды іншымі асобамі была б чыста сімвалічнай (хаця сімвалы і, калі хочаце, піяр важаць усё болей. Такая рэальнасць). З улікам жа гутарак з дзеячамі, якія якраз і выпрацоўваюць палітыку ЗША — гэта важнае завяршэнне праграмы афіцыйных сустрэч. Увогуле, мы цяпер у такой сітуацыі, што любое ўзгадванне слова "Беларусь" у Авальным кабінеце Белага дома — на карысць незалежнасці.

Што да слоў Ціханоўскай Байдэну пра тое, што выбар беларусаў цяпер не геапалітычны, а паміж законам і беззаконнем — дык рана ці позна, але беларусам давядзецца рабіць менавіта геапалітычны выбар. У цывілізаваны свет ці ў імперыю арды. У імперыі арды ні дэмакратыі, ні законаў ніколі не было, як не было і свабоды», — напісаў Сяргей Навумчык.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: