Назіральнік не спалохаўся пагроз расправы ад Лукашэнкі

17 лістапада Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў інцыдэнт на выбарчым участку № 37 па Брэсцкай-Усходняй акрузе ў Брэсце, дзе цяпер ужо былы назіральнік ад кампаніі «Права выбару» Юры Вашчанчук зняў на відэа Насту Кулічкову, якая, на яго думку, спрабавала ўкінуць у скрыню для датэрміновага галасавання стос бюлетэняў. У яе потым, па словах старшыні камісіі, здарыўся нервовы зрыў. Як на словы Лукашэнкі адрэагаваў экс-назіральнік?
Юрый Вашчанчук

Юрый Вашчанчук

— Я сказаў спецслужбам і міліцыі, каб яны цвёрда спынялі падобныя выпадкі. Жорстка — гэта значыць, калі нейкі мудак або прыдурак пачынае кідацца на выбаршчыкаў, сказаць, каб яму устаўлялі мазгі так, каб больш гэтага не хацелася, — сказаў журналістам кіраўнік краіны.

Лукашэнка таксама адзначыў, што ўсе выпадкі правакацый на выбарчых участках задакументаваныя:

— І мы з гэтымі людзьмі разбярэмся па законе. Я проста цяпер прашу не ствараць праблем. Трэба пацярпець. Правядзем выбары і разбярэмся.

 Пасля заявы прэзідэнта TUT.BY звязаўся з Юрыем Вашчанчуком, які з'яўляецца даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Ганны Канюс.

Малады чалавек з заявай Аляксандра Лукашэнкі яшчэ не паспеў азнаёміцца, але адзначыў, што словы кіраўніка дзяржавы яго не спалохалі:

— Не скажу, што мяне гэтыя словы спалохалі. Адна справа — гаварыць. Іншае — прадпрымаць нешта. Я лічу, што мы ў прававой дзяржаве жывем, і калі ёсць нейкія інсінуацыі, то трэба праводзіць разбіральніцтва належным чынам.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: