Назіральнікаў АБСЕ не будзе на выбарах у Беларусі

Назіральнікаў Парламенцкай Асамблеі АБСЕ не будзе на выбарах у Беларусі з-за эпідэміялагічнай сітуацыі.
Пра гэта паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных.

«Я ўжо абмяркоўваў гэта з Парламенцкай асамблеяй АБСЕ. Безумоўна, мы зацікаўлены ў запрашэнні нашых калегаў. Але Парламенцкая асамблея АБСЕ ўжо сказала, што не зможа накіраваць сваіх назіральнікаў. Гэта звязана з эпідэміялагічнай сітуацыяй», — растлумачыў Андрэй Савіных.

Дэпутат выказаў надзею, што атрымаецца «запрасіць парламентарыяў з СНД або на двухбаковай аснове».

Сёння таксама стала вядома, што папярэднія вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія пройдуць 9 жніўня, могуць агучыць толькі раніцай 10 жніўня, а не ўначы, як было раней. Справа ў тым, што ЦВК пакуль не плануе адкрываць у дзень выбараў інфацэнтр для журналістаў і спасылаецца на эпідэміялагічную сітуацыю.

Выбары прэзідэнта Беларусі прызначаны на 9 жніўня.

Паводле Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

,

Больш цікавага на «Новым Часе»: