Назіральнікаў ад Еўрапарламента на беларускіх выбарах не будзе

Еўрапейскі парламент вырашыў не дасылаць сваіх назіральнікаў на парламенцкія выбары ў Беларусі, паведамляе «Еўрарадыё».

Фота www.business.ua

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве гэтай структуры.

У дакуменце падкрэсліваецца, што ніводзін дэпутат не ўпаўнаважаны назіраць або каментаваць выбары ў Беларусі ад імя Еўрапарламента. Калі хтосьці вырашыць назіраць за беларускімі выбарамі, ён будзе рабіць гэта як прыватная асоба, а не прадстаўнік Еўрапарламента.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 17 лістапада.

Раней Цэнтрвыбаркам паведамляў, што акрэдытацыю на выбары атрымалі 1027 замежных назіральнікаў, у тым ліку ад СНД, БДІПЧ АБСЕ, ШАС, ПАСЕ. 

euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: