Назіральнікі ад МПА СНД запрошаны да ўдзелу ў маніторынгу выбараў прэзідэнта Беларусі

Назіральнікі ад МПА СНД запрошаны да ўдзелу ў маніторынгу выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паведамілі ў прэс-службе арганізацыі.
«На адрас Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў паступіў ліст з Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з запрашэннем міжнародных назіральнікаў ад МПА СНД да ўдзелу ў маніторынгу падрыхтоўкі і правядзення выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прызначаных на 9 жніўня 2020 года», — гаворыцца ў паведамленні на сайце МПА СНД.

Парламентаўм-удзельнікам МПА СНД трэба дэлегаваць прадстаўнікоў у склад маніторынгавай групы, якая ў перыяд з 7 па 10 жніўня будзе камандзіравана ў Мінск для правядзення назірання за прэзідэнцкімі выбарамі.

Чакаецца, што міжнародныя назіральнікі наведаюць выбарчыя ўчасткі, ацэняць іх аснашчанасць інфармацыйнымі матэрыяламі, будуць весці маніторынг галасавання і падвядзення вынікаў.

Акрэдытацыя міжнародных назіральнікаў будзе ажыццяўляцца ЦВК Беларусі. Заявы на акрэдытацыю прымаюцца ў тэрмін да 6 жніўня.

interfax.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: